Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЧАСАМ ДАЖДЖЫ…


Удзень 14 – 20 °С, на паўднёвым усходзе да 23 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Дзень беларускай салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.

Адкрыцьцё выставы фатаграфіяў Марыюса Ёвайшы “Нябачаная Літва” (Нацыянальны мастацкі музэй, 17.00).

Інфармацыйна-спазнаваўчая праграма этнографа і паэткі Антаніны Хатэнкі “Першыя веды: сваё і чужое, блізкае і далёкае” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галерэя “Лябірынт”, 18.30).

У рамках кампаніі “Будзьма беларусамі” – канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча ў Пружанах (Палац Швыдоўскіх, вул. Савецкая, 50, 19.00).

Канцэрты ў Менску караля карыбскага джазу Леана “Фостэра” Томаса (ЗША) і трыё Алега Бутмана (ЗША – Расея). Пачатак канцэртаў: у Палацы вэтэранаў (вул. Купалы, 21) – 19.00, у Джаз-клюбе Яўгена Ўладзімірава (Палац Рэспублікі) – 22.00.

Матч першага туру групавога этапу футбольнай Лігі Эўропы паміж кіеўскім “Дынама” і барысаўскім БАТЭ (Кіеў, стадыён імя Лабаноўскага, 20.00).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Душанбэ пройдзе паседжаньне старшыняў вышэйшых арбітражных, гаспадарчых, эканамічных і іншых судоў дзяржаваў-удзельніц СНД.

У Славаччыне пачнецца сустрэча вайсковага камітэту НАТО (будзе доўжыцца да 20 верасьня).

У Тбілісі зьбярэцца на паседжаньне камісія ў юрыдычных пытаньнях і пытаньнях правоў чалавека Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI пачне візыт у Вялікую Брытанію.

У Мэхіка адбудзецца вайсковы парад з выпадку 200-годзьдзя незалежнасьці Мэксыкі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень аховы азонавага слою.

Дзень незалежнасьці Мэксыкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1999 у Менску зьніклі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

У 1904 нарадзілася народная артыстка Беларусі, акторка Купалаўскага тэатру Раіса Кашэльнікава (пам. 1980).

У 1937 нарадзіўся беларускі дужаньнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён сьвету, Эўропы і СССР Аляксандар Мядзьведзь.

У 1938 нарадзіўся беларускі рэжысэр-дакумэнталіст Віктар Дашук.

У 1946 нарадзіўся беларускі паэт, публіцыст Сяргей Закгоньнікаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Дубаўца прайшла з аншлягам”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Мы нараджаемся, пражываем жыцьцё і паміраем халуямі... Убогімі, ашуканымі халуямі. Таму тлумачэньне некаторых творцаў, што “палітыкаю я не займаюся”, нагадвае мне апраўданьне жанчыны лёгкіх паводзінаў, якая пайшла на панэль ад таго, што ёй “няма чым карміць сваіх дзяцей”, – Віктар Дашук у артыкуле “А хто там ідзе?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG