10 верасьня — усясьветны Дзень прадухіленьня самагубстваў. У сярэднім штодня каля 3000 чалавек у сьвеце добраахвотна разьвітваюцца з жыцьцём. Паводле дадзеных Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь шмат гадоў зьяўляецца адным з усясьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў.
Паводле крытэраў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, высокім лічыцца ўзровень, які перавышае 20 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. У 2004 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 3411 самазабойстваў, летась каля 3 тысяч — болей за 28 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Што да асноўных прычынаў самагубстваў, лекар-псыхіятар Ігар Сарокін кажа:
«Шмат прычынаў. І тое, што грамадзтва наша сэкулярызаванае, няма веры. Даволі часта зьдзяйсьняюцца суіцыды ў стане, калі эканамічная нестабільнасьць у грамадзтве. У значнай ступені накладае свой адбітак алькагалізацыя. Недастатковая інсаляцыя (мала сонечных дзён у параўнаньні з паўднёвымі краінамі, дзе суіцыдаў меней). Інстытут сям’і распадаецца — забываемся на каштоўнасьці сям’і, жывем толькі сваімі ўласнымі задавальненьнямі. Гэта ўсё разам, напэўна».
Розныя рэлігійныя канфэсіі неадназначна ставяцца да самагубцаў. У праваслаўі разглядаюць кожны выпадак. І толькі біскуп ці архірэй можа выносіць рашэньне, да прыкладу, адпяваць самагубцу ці не. Бярэцца пад увагу вельмі шмат абставінаў: ці могуць родныя, блізкія пацьвердзіць, што чалавек не кантраляваў сваю псыхіку, знаходзіўся ў хваравітым стане, вялікае значэньне мае, хто хадайнічае і навошта.
Прадстаўнік праваслаўнай епархіі: «Калі гэта фармальны акт — адпець, як усіх, — гэта адно. А калі людзі бяруць на сябе адказнасьць маліцца пра спачын душы гэтага чалавека, гэта прынцыпова іншая сытуацыя, якая адлюстроўвае сутнасьць таго, пра што просяць людзі. А маліцца за самагубцаў, якія зрабілі гэта сьвядома, гэта вельмі цяжка, гэта небясьпечна, калі ты сам ня маеш дастатковага духоўнага досьведу».
Стаўленьне каталіцкага касьцёлу, асабліва пасьля рэформы другога Ватыканскага сабору, да самагубцаў істотна зьмянілася, кажа ксёндз Віктар Міхевіч:
«Каталіцкі касьцёл моліцца за памерлых, якія скончылі сваё жыцьцё самагубствам. Мы ня можам асуджаць іх, мы ня можам ведаць, ці яны асуджаныя, ці яны знаходзяцца ў небе, ці яны ў чыстцы. Гэта ўсё належыць да кампэтэнцыі пана Бога, і давяраем гэтых людзей выключна ягонай міласэрнасьці. Таксама трэба прызнаць тое, што чалавек, які адважваецца скончыць жыцьцё самагубствам, перажывае вельмі вялікі псыхалягічны ціск. І наколькі рашэньне забіць самога сябе было яго рашэньнем, гэта вялікае пытаньне. Можа быць, ён быў ня цалкам свабодным у сваім выбары. Таму мы молімся, і каталіцкі сьвятар ідзе на могілкі, адпраўляе сьвятую імшу. Цяпер гэта не праблема ў каталіцкім касьцёле».
Што да пратэстантаў, пастар царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка распавёў:
«У нас і адпяваньня як такога ў паняцьці большасьці людзей не існуе. Але ў любым выпадку, калі такое адбываецца, мы не ігнаруем, не заплюшчваем вочы. Мы робім усё магчымае, каб быць побач, разьдзяліць гора родных, суцешыць, кажам пропаведзі, бо яны патрэбныя жывым людзям, а ня мёртвым, кажам пра важнасьць жыцьця, яго каштоўнасьць».
І ўсё ж, што падштурхоўвае чалавека да суіцыду: хвілінная слабасьць, сур’ёзныя абставіны, парушэньні псыхікі, хвароба? Псыхіятар Ігар Сарокін выказаў такое меркаваньне:
«Большасьць суіцыдаў зьдзяйсьняюць усё ж такі людзі нездаровыя, якія знаходзяцца ў хваравітым стане. Псыхічныя парушэньні ёсьць у кожнага, хто гэта зьдзейсьніў, а псыхічныя захворваньні — ня ў кожнага. Думкі пра самагубства бываюць у кожнага чалавека, ня кожны гэтыя думкі рэалізуе».
Паводле крытэраў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, высокім лічыцца ўзровень, які перавышае 20 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. У 2004 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 3411 самазабойстваў, летась каля 3 тысяч — болей за 28 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Што да асноўных прычынаў самагубстваў, лекар-псыхіятар Ігар Сарокін кажа:
«Шмат прычынаў. І тое, што грамадзтва наша сэкулярызаванае, няма веры. Даволі часта зьдзяйсьняюцца суіцыды ў стане, калі эканамічная нестабільнасьць у грамадзтве. У значнай ступені накладае свой адбітак алькагалізацыя. Недастатковая інсаляцыя (мала сонечных дзён у параўнаньні з паўднёвымі краінамі, дзе суіцыдаў меней). Інстытут сям’і распадаецца — забываемся на каштоўнасьці сям’і, жывем толькі сваімі ўласнымі задавальненьнямі. Гэта ўсё разам, напэўна».
Розныя рэлігійныя канфэсіі неадназначна ставяцца да самагубцаў. У праваслаўі разглядаюць кожны выпадак. І толькі біскуп ці архірэй можа выносіць рашэньне, да прыкладу, адпяваць самагубцу ці не. Бярэцца пад увагу вельмі шмат абставінаў: ці могуць родныя, блізкія пацьвердзіць, што чалавек не кантраляваў сваю псыхіку, знаходзіўся ў хваравітым стане, вялікае значэньне мае, хто хадайнічае і навошта.
Прадстаўнік праваслаўнай епархіі: «Калі гэта фармальны акт — адпець, як усіх, — гэта адно. А калі людзі бяруць на сябе адказнасьць маліцца пра спачын душы гэтага чалавека, гэта прынцыпова іншая сытуацыя, якая адлюстроўвае сутнасьць таго, пра што просяць людзі. А маліцца за самагубцаў, якія зрабілі гэта сьвядома, гэта вельмі цяжка, гэта небясьпечна, калі ты сам ня маеш дастатковага духоўнага досьведу».
Стаўленьне каталіцкага касьцёлу, асабліва пасьля рэформы другога Ватыканскага сабору, да самагубцаў істотна зьмянілася, кажа ксёндз Віктар Міхевіч:
Мы ня можам асуджаць іх, мы ня можам ведаць, ці яны асуджаныя, ці яны знаходзяцца ў небе, ці яны ў чыстцы.