Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ працягвае арышты ў Камітэце дзяржкантролю


Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі працягвае арышты ў Камітэце дзяржаўнага кантролю. Пад варту зьмешчаны начальнік Шклоўскага міжрайадзьдзела ўпраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю.

Пра гэта паведамляе "Ежедневник".

Гэта трэцяя апэрацыя супраць дзяржкантролю цягам апошняга месяца. На пачатку жніўня КДБ пачало антыкарупцыйную апэрацыю ў органах Камітэта дзяржкантролю.

Раней Савет бясьпекі праверыў дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК. Праз некалькі дзён пасьля яе заканчэньня КДБ затрымаў, а пасьля арыштаваў начальніка ўпраўленьня расьсьледаваньня злачынстваў дэпартамэтна КДК падпалкоўніка Дзьмітрыя Адамовіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG