Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў «Гавары праўду» не пусьцілі на хакей


У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску знаходзяцца больш за дзясятак актывістаў кампаніі «Гавары праўду». Сярод затрыманых жанчына з 7-гадовым пляменьнікам.

Актывістаў кампаніі «Гавары праўду» затрымалі а 19-й гадзіне ў спартовым комплексе «Менск-Арена». Яны мелі квіткі на першы матч кантынэнтальнай хакейнай лігі паміж камандамі «Дынама» (Менск) і «Тарпэда» (Ніжні Ноўгарад).

7 верасьня 39 актывістаў кампаніі 5 гадзін трымалі ў міліцыі Ленінскага раёну сталіцы за спробу прайсьці на футбол у майках з надпісам: «Праўда пераможа!».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG