Францішка Бервячонак з Глыбокага ня верыць у самагубства рэдактара сайту «Хартыя’97» Алега Бябеніна:
«У такой маленькай краіне, як наша, і столькі журналістаў, няўгодных палітыкаў, якія зьніклі бязь вестак невядома дзе, згубіліся. Далей такі ланцуг страшнаваты для ўлады, значыць, трэба самагубствы. Гэта вельмі добра. Вось адзін журналіст засіліўся, зараз апанэнт застрэліцца, нехта ўтопіцца. Улада будзе чыстая, добрая — і за мяжой скажуць: усё нармальна. Гэта маё меркаваньне, але думаю, што яно справядлівае».
Званок нашай слухачкі ў працяг гэтай тэмы:
«Мэдыі прынесьлі нам трагічнае паведамленьне — сьмерць яшчэ аднаго журналіста Беларусі, моцнага, таленавітага, незалежнага ад улады. Вось і адказ на сэрыял „Хросны бацька“. „Свабода“, у нас ёсьць апазыцыйныя палітыкі, якія сотні разоў за гады цяперашняга прэзыдэнцтва ў Беларусі былі за мяжой, ім дапамагалі грашыма на паездкі. Але чаму ж не дапамагчы было на ахову незалежных і апазыцыйных журналістаў, якія заставаліся і застаюцца адны са сваёй мужнасьцю безабаронныя? Будуць катэгарычныя заявы разабрацца на паседжаньнях урадаў Эўропы? Абурэньні на паперах. Мы ўсе безабаронныя. Свабодна, у сваім разуменьні, пачуваецца п’яніца, альфонс, злодзей, розныя прыслужнікі ўладных. Суцэльная дэмаралізацыя. Мы ўжо не народ, мы насельнікі. Якія выбары, калі мы насельнікі? Нават дзяцей сваіх аддаць вучыцца па-беларуску баімся. Проста балюча».
Палітык Мікола Статкевіч камэнтуе гэтае выказваньне:
«Безумоўна, гэта было б цудоўна, каб забясьпечыць бясьпеку вядучым журналістам, якія знаходзяцца на вастрыні барацьбы за дэмакратыю, і палітыкам, якія таксама рызыкуюць.
Але ў беларускіх умовах гэта папросту немагчыма. Праблема ў фінансаваньні, таму што любая ахова — гэта грошы. Нават калі можна скарыстацца паслугамі валянтэраў, то гэта можна зрабіць на дзень-два, на вельмі кароткі пэрыяд. Людзям трэба жыць і зарабляць грошы».
Слухач «Свабоды» лічыць, што напярэдадні выбарчай кампаніі абавязкова будуць разыгрывацца правакацыйныя інтэрмэдыі:
«У Беларусі пачалі разыгрываць правакацыйныя інтэрмэдыі, як на трон улады ўзышоў Аляксандар Лукашэнка. Стрэлы па яго машыне ў Лёзьне, устаноўка выбуховых прыладаў і выбухі ў Віцебску і Менску, зьнікненьні людзей, а цяпер новая жорсткая правакацыя з амбасадай Расеі. Ёсьць над чым падумаць ураду і сказаць народу праўду, бо ўсе 16 гадоў аўтарытарнага кіраваньня мы, беларусы, знаходзімся ў цемры хлусьні і страху, прычым тыя, хто зьдзяйсьняе гэтае зло, знойдзены ня будуць».
Наш слухач з Салігорску абвінавачвае беларускую інтэлігенцыю ў пасіўнасьці і нежаданьні адстойваць грамадзянскія каштоўнасьці.
«Часта чую ў аўтобусах, і на рынку, і ў друку прасьлізнула, што мы самі вінаватыя, што далі Лукашэнку столькі даверу, далі дабро на пажыцьцёвае праўленьне. Няпраўда ўсё гэта. Ва ўсім вінавата толькі інтэлігенцыя, наша хамячая інтэлігенцыя, якая імкнецца толькі да набыцьця дабрабыту.
Гэта яны далі згоду на яго абраньне яшчэ ў 1994 годзе, гэта яны зрабілі, а не народ, бо не раскрылі тады, што такое Лукашэнка. Лукашэнка быў адразу бачны, калі яшчэ ў парлямэнт прыйшоў, зь яго амбіцыйнасьцю, зь яго неадукаванасьцю, яго хамствам — вось хто мусіў разабрацца зь ім.
А сёньня варта толькі яму рот адкрыць — і адразу рынецца інтэлігенцыя ў новым складзе: настаўнікі, юрысты, якія рынуцца ў паход па халадзільнікі, маразільнікі і тэлевізары. Хаця ён хутка будзе гэтыя тэлевізары ў нагрузку да буханкі хлеба даваць. Толькі бяры».
Званок камэнтуе палітык Вінцук Вячорка:
«Я бы ўсё ж не гаварыў пра інтэлігенцыю ў савецкім значэньні гэтага слова. Традыцыйнае значэньне — гэта чалавек інтэлектуальнай працы з пачуцьцём адказнасьці місіі за сваю краіну.
Я думаю, што такія людзі як Васіль Быкаў, нашы сучасьнікі як Аляксей Марачкін, Радзім Гарэцкі, і сьпіс гэты можна бясконца доўжыць — гэта й ёсьць сапраўдны ўзор людзей, адказных за лёс Беларусі як свабоднай і незалежнай дзяржавы.
Ну й ёсьць, на вялікі жаль, плён савецкага абалваньваньня. Многія і многія людзі фармальна інтэлігенцкіх прафэсій, якія складаюць касьцяк тых жа выбарчых камісій, займаюцца фальсыфікацыямі, а пасьля плачуцца. Некаторых, можа, сумленьне грызе, некаторых даўно не грызе.
Разам з тым высокамаральны сьцяг барацьбы за незалежнасьць узьняты якраз сапраўднымі інтэлігентамі. Ён нікуды не падзеўся, яго трымаюць па-ранейшаму».
Тэлефон «Свабоды» ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Тэлефануйце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё «Свабода».