Правахоўныя органы ў якасьці папярэдняй прычыны сьмерці журналіста Алега Бябеніна разглядаюць самазабойства.
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзяленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў УУС Менаблвыканкаму Аляксандар Данільчанка, цела Алега Бябеніна было знойдзена а 19-й гадзіне 3 верасьня ў дачным доме, разьмешчаным у Дзяржынскім раёне:
«Бябенін вісеў на самаробнай пятлі, прымацаванай да лесьвічнага пралёту, які вядзе на другі паверх дому. Побач знаходзіўся павалены зэдлік».
Паводле ягоных слоў, на месца здарэньня выехала апэратыўна-сьледчая група Дзяржынскага РАУС і работнікі пракуратуры Дзяржынскага раёну.
Данільчанка: «Пры аглядзе дому яны знайшлі дзьве пустыя пляшкі з-пад сьпіртнога напою „Беларускі бальзам“. Сьлядоў барацьбы й вонкавых пашкоджаньняў на трупе не было знойдзена».
«З словаў суседзяў, напярэдадні і ў дзень трагедыі, апроч самога Бябеніна, яны ня бачылі ніякіх староньніх асобаў на лецішчы. Апроч таго, ня знойдзена ніякай перадсьмяротнай запіскі».
Начальнік аддзяленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў УУС Менаблвыканкаму таксама паведаміў, што цяпер праводзіцца дадатковае апытаньне суседзяў.
«Паводе нашай інфармацыі, Бябенін 2 верасьня выехаў з дому на лецішча і перастаў выходзіць на сувязь. Жонка Бябеніна папрасіла сваю сястру высьветліць, чаму ён не адказвае на званкі па мабільным тэлефоне. Сястра знайшла труп».
Паводле Данільчанкі, дакладную прычыну сьмерці вызначыць ускрыцьцё, што праходзіць сёньня.
Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэсытэту. У 1990-х гадах працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газэты «Имя». З 1998 году быў заснавальнікам і кіраўніком сайту charter97.org.
У Алега Бябеніна засталіся жонка й два сыны.

- Вынік экспэртызы цела Бябеніна — сьмерць ад асфіксіі
- Натальля Радізна: Я ня веру ў вэрсію МУС
- Цела Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі
- Андрэй Саньнікаў: Я ня веру ў самазабойства Алега Бябеніна
- Экспэртыза цела Алега Бебеніна скончыцца пасьля 16 гадзінаў
- Па факце сьмерці журналіста Алега Бябеніна праводзіць праверку пракуратура
- Журналіст Алег Бябенін знойдзены мёртвым на сваім лецішчы