Пайшоў з жыцьця Эндру Макінтош, былы старшыня падкамітэту па СМІ Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Пад старшынствам Эндру Макінтоша адбываліся слуханьні па Беларусі ў Страсбургу і міжнародныя канфэрэнцыі на тэму свабоды беларускіх СМІ. На ініцыятыву Макінтоша восеньню 2008 года групу сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў запрасілі выступіць у Палаце лордаў брытанскага парлямэнта.
«У асобе Эндру Макінтоша свабодная прэса ўсёй Эўропы, у тым ліку і беларуская, страціла свайго сапраўднага і адданага сябра,» — выказаўся з нагоды сьмерці Эндру Макінтоша намесьнік старшыні БАЖу Андрэй Аляксандраў.
Эндру Роберт Макінтош (Andrew Robert Mcintosh, Baron McІntosh of Haringey) нарадзіўся 30 красавіка 1933 году. З 2003 па 2005 гады быў брытанскім міністрам па СМІ і культурнай спадчыне. Зь верасьня 2005 стаў сябрам Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, дзе з 2008 году узначальваў падкамітэт па мэдыях Камітэту па культуры, навуцы і адукацыі, а са студзеня 2010 — і сам Камітэт.