Лукомль — адно з самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі Беларусі. Упершыню ён згадваецца ў 1078 годзе. Калісьці Лукомль быў сталіцай уласнага княства. Але яму не пашчасьціла разьвіцца далей. У 1563-м годзе маскоўскія войскі, падчас Лівонскай вайны, ушчэнт зруйнавалі лукомльскі замак. Вельмі цікава апісваў заняпад Лукомля этнограф Павал Шпілеўскі. Але ў тым заняпалым Лукомлі 19-га стагодзьдзя яшчэ існавалі Мікалаеўскі манастыр і кляштар францысканцаў. Сёньня на месцы сьвятыняў стаяць тыповыя будынкі сельсавету і вясковага клюбу. А сымбаль вясковага адраджэньня — шэраг аднолькавых дамоў — ня радуе вока падарожніка.
Блукаючы па мястэчку, я ня мог прайсьці міма вось такога помніка гісторыі: на адной з вуліц, у канаве, ляжала два вялізных камяні. Увагу прыцягнулі надпісы на камянях. Гэты быў іўрыт. Камяні былі калісьці надмагільлямі. Хто іх сюды прыцягнуў і навошта? Да мяне падышоў прыязны стары лукомлец. І растлумачыў, што нейкі вясковец хацеў пакласьці валуны ў падмурак новай хаты. Прывалок сюды іх трактарам. Але пасьля перадумаў. Сумленьня хапіла толькі на гэта. Мой суразмоўца, Анатоль Маісеевіч Бурмак з партызанскай сям’і. І вайну ведае не па кніжках.
Анатоль: «Гэта было ня страшна, а чорт яго знае што. А раптам? Партызанская ж сям’я! Як немцы прыяжджаюць да нас — я ў лес. І начаваў у лесе адзін. Раней за ўсіх мой бацька ў партызаны пайшоў».
Карэспандэнт: «А чаму бацька пайшоў у партызаны?»
Анатоль: «Так. Дарэчы, бацьку трэба было ісьці ў паліцыю. Да вайны ён працаваў кавалём. І бацьку западозрылі, што ён крадзенае жалеза прыняў. І яго — у турму. Год далі. У сорак першым годзе зімой яго пасадзілі. І ён сядзеў у Менску ў турме. Пачалася вайна. Турму разбамбілі, іх выпусьцілі. І ён нейкімі вёскамі, каб не трапляцца НКВД прыйшоў дахаты. А ў нас былі чырвонаармейцы, якія адступалі. І вось адзін лейтэнант кажа: «Гаспадар, не ідзі ў паліцыю. Немец тут доўга не затрымаецца».
Карэспандэнт: «Што людзьмі рухала, калі яны ішлі ў партызаны? Што яны былі „сазнацельныя“ камуністы і любілі савецкую „родзіну“…»
Анатоль: «Не, бацька ня быў камуністам. А чаму? Нашага дзеда забралі ў 38-м годзе як ворага народа. Прыпісалі яму, што ён сарваў Брэсцкі мір.Ён жыў на хутары, ён радаваўся савецкай уладзе. Свабоду далі, хутар яму далі. Ён пабудаваў дом. Недзе ў Воршы ён памёр. У турме».
Цікава, што рэпрэсіям падвяргаліся ня толькі людзі. А нават іх выявы. Ужо ніхто з роду Бурмакоў ня ўбачыць, як выглядаў іх прадзед Міхал.
Анатоль: «Прыйшоў гэты КДБэшнік. На фатаграфію руку паклаў. Зьдзёр яе. «Гэта ж нашага дзядулі!» «Она вам больше не нужна».
Карэспандэнт: «І не было крыўды на савецкую ўладу?»
Анатоль: «Яе не любілі. Гэтыя калгасы».
Бацька пайшоў у партызаны, каб, напэўна, у змаганьні зьняць зь сябе няісную віну. Але чаму ва Ўсходняй Беларусі людзі не ўспрымалі немцаў як вызваліцеляў ад калгаснага ярма?
Анатоль: «Чужыя людзі. Першая сустрэча зь імі непрыемная была. Іншародныя людзі. Нават кдбэшнікі былі свае. Хоць яны забівалі сваіх людзей. А гэтыя варвары былі. Хоць яны нікога ў нас не расстралялі. І надзеі не было на іх, што яны нам прынясуць шчасьце. Нікай абсалютна. Выйдзеш вечарам, паглядзіш — усё гарыць. Паглядзіш на Чашнікі — гарыць. Пажары і пажары. Паглядзіш на Чарэю — усё гарыць».
Таіса Рыгораўна Ляшкевіч, 80-цігадовая кабета з камандзірскім галасам і цьвёрдым позіркам, падчас вайны была партызанскай сувязной.
Таіса: «Я сама ў баі была. Мяне ўжо хацелі нашы паліцаі расстраляць. А немец сказаў: «Ніц кіндэр забіваць!» І вось, калі прыяжджала дэлегацыя на наш ФАП, мяне запрасілі. І калі былі гэтыя немцы, я сказала: «Вялікі дзякуй нямецкаму салдату, які мне пакінуў, даў жыцьцё. Даў мне жыць сёньня. Калі б ня ён, мяне б паліцаі расстралялі».
Вельмі часта даводзілася чуць пра сапраўднае рабаўніцтва з боку савецкіх партызан. У Лукомльскай партызанскай зоне таксама гэта было. Але… Слова спадару Анатолю.
Анатоль: «У нас, я сам відавочца быў, паехаў адзін, і жанчына прала кудзелю, трубкі палатна. Ён усё забраў у яе. Яна паскардзілася камандзіру атрада. Той сказаў: «Расстраляць». Гэтага партызана. Пры ўсіх. Пастроілі атрад. Яго вывелі з клеці. Мне стала жудасна. Я ўцёк. Стрэлілі раз. «Дабаўце, толькі не ў галаву». Камандзір сказаў: «Вось толькі за марадзёрства».
А як жа сёньня жывецца былым змагарам з фашызмам?
Таіса: «Мой быў інвалід вайны, і мы карысталіся ўсімі льготамі. І пасьля сьмерці яго мне былі льготы. За сьвятло, за газ, за тэлефон. А цяпер гэтыя льготы зьнятыя. Я гэта ўпусьціла. Яшчэ былі жывыя камандзіры партызанскага руху. Якія давалі заданьні, і мне прыходзілася за бацьку, сувязнога, выконваць гэтыя заданьні. І яны б гэта падпісалі. Але, на жаль…А зараз укушу, ды не магу. І зубоў няма, і не дастану. Гэта ісьціна жыцьця».
Ганна Антонаўна Стрыгмацкая, жвавая старая з прыгожымі рысамі твару, жыве ў самым гістарычным месцы Лукомля, каля замкавай гары. Тут захаваўся нават стары лукомльскі брук. Вось толькі не засталося габрэйскіх камяніцаў. Маёй суразмоўцы ў 41-м годзе было 10 гадоў. Яна кажа, што габрэйскае пытаньне ў Лукомлі было вырашана толькі рукамі мясцовых людзей, што пайшлі ў паліцыю.
Ганна: «У нас такі быў паліцай. Балабоеў. Сусед. Ну і вось, пабілі яўрэяў. А тут такі жыў Фімка. А ў яго быў малец. Можа, 16 гадоў. І дзе ён быў? У той дзень не забілі яго. Напэўна, недзе схаваўся. А пасьля праз колькі дзён мы гуляем. Едзе Балаболаў на кані, шэры конь вялікі. І паперадзе гоніць гэтага хлопчыка. А тут рака. Ён бы нідзе ня ўцёк. Ну і дагнаў. Перад перадам яго вядзе. Зьдзёр паўшубак на ім. Плёткай пасёк па ім. Толькі палосы на ім крывяныя. Ой, мне плакаць цяпер хочацца. А ён ідзе ціхенечка. Ці ён плакаў ці што. Яны яго расстралялі. Балаболаў як пайшоў у паліцыю, хата ж была дрэнная, а далі яму школу-сямігодку. А ён яўрэйскае ўсё багацьце перавёз. Агарод засеялі гарохам. А была Анісься гэта. Мы сабраліся, дзеці, а яны маскалі былі: «есьлі хто толькі гарошыну адарвець, дык кроўю паплаціцца».
Карэспандэнт: «А Балаболавы маскалі былі?»
Ганна: «Ага. Маскалі. Стараверы».
Шкада, што старая Ганна не памятае, як склаўся лёс гэтага Балаболава, які падчас акупацыі значна палепшыў свой дабрабыт. Хочацца верыць, што ён дачакаўся суда зямнога. І цікава, ці доўга яшчэ будуць валяцца ў брудзе, на вуліцы надмагільныя камяні? Зрэшты, адраджэньню беларускай вёскі яны, падобна, не замінаюць…
Блукаючы па мястэчку, я ня мог прайсьці міма вось такога помніка гісторыі: на адной з вуліц, у канаве, ляжала два вялізных камяні. Увагу прыцягнулі надпісы на камянях. Гэты быў іўрыт. Камяні былі калісьці надмагільлямі. Хто іх сюды прыцягнуў і навошта? Да мяне падышоў прыязны стары лукомлец. І растлумачыў, што нейкі вясковец хацеў пакласьці валуны ў падмурак новай хаты. Прывалок сюды іх трактарам. Але пасьля перадумаў. Сумленьня хапіла толькі на гэта. Мой суразмоўца, Анатоль Маісеевіч Бурмак з партызанскай сям’і. І вайну ведае не па кніжках.
Анатоль: «Гэта было ня страшна, а чорт яго знае што. А раптам? Партызанская ж сям’я! Як немцы прыяжджаюць да нас — я ў лес. І начаваў у лесе адзін. Раней за ўсіх мой бацька ў партызаны пайшоў».
Карэспандэнт: «А чаму бацька пайшоў у партызаны?»
Анатоль: «Так. Дарэчы, бацьку трэба было ісьці ў паліцыю. Да вайны ён працаваў кавалём. І бацьку западозрылі, што ён крадзенае жалеза прыняў. І яго — у турму. Год далі. У сорак першым годзе зімой яго пасадзілі. І ён сядзеў у Менску ў турме. Пачалася вайна. Турму разбамбілі, іх выпусьцілі. І ён нейкімі вёскамі, каб не трапляцца НКВД прыйшоў дахаты. А ў нас былі чырвонаармейцы, якія адступалі. І вось адзін лейтэнант кажа: «Гаспадар, не ідзі ў паліцыю. Немец тут доўга не затрымаецца».
Карэспандэнт: «Што людзьмі рухала, калі яны ішлі ў партызаны? Што яны былі „сазнацельныя“ камуністы і любілі савецкую „родзіну“…»
Анатоль: «Не, бацька ня быў камуністам. А чаму? Нашага дзеда забралі ў 38-м годзе як ворага народа. Прыпісалі яму, што ён сарваў Брэсцкі мір.
Нашага дзеда забралі ў 38-м годзе як ворага народа. Прыпісалі яму, што ён сарваў Брэсцкі мір.