Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давер да А.Лукашэнкі паводле сацыёлягаў


Паводле нядаўняга апытаньня (травень-чэрвень 2010 г., апытана больш за 4 тыс. чалавек), праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ) пры адміністрацыі прэзыдэнта, кіраўніку дзяржавы давярае 80% апытаных. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА. Экспэрты ІАЦ таксама паведамілі агенцтву, што ўзровень даверу да кіраўніка дзяржавы застаецца практычна нязьменным з 2007 году.

Апытаньне ІАЦ паказала даволі высокі ўзровень даверу і да іншых дзяржаўных інстытутаў.

Вынікі апытаньня, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна- эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) у чэрвені сёлета (апытана 1516 рэспандэнтаў), даюць значна больш сьціплыя паказчыкі ўзроўню даверу да дзяржаўных інстытутаў http://www.iiseps.org/press3.html.

Ці давяраеце Вы наступным грамадзкім і дзяржаўным інстытутам? %

Грамадзкі ці дзяржаўны інстытут

ІАЦ

НІСЭПД

Царкава

82

63.6*

Войска

81.5

52.8

Прэзыдэнт

80

54.3

Урад

74

48.8

Нацыянальны сход

73

34.2

Мясцовыя органы ўлады

70

38.1**

Суды

76

47.9

Пракуратура

75

47.2

КДБ

72.5

42.1

Апазыцыйныя партыі

<10

14.4

Незалежныя прафсаюзы

<20

31.8


*адказ па праваслаўнай царкве, каталіцкай царкве, паводле апытаньня НІСЭПД, давяраюць 37.3% апытаных, пратэстанцкай – 19%.

** адказ па мясцовым выканкамам, мясцовым саветам, паводле апытаньня НІСЭПД, давяраюць 36.6% апытаных
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG