"Гэта была стандартная працэдура, ўсё ж такі літоўскі паліцэйскі быў затрыманы. Гэта была проста гутарка, не затрыманьне", -- паведаміў літоўскім мэдыям прэсавы сакратар ДГБ Вітаўскас Макаўскас.
Пра службовыя захады адносна Банкаўскаса нічога не паведамляюць.
Жонка паліцэйскага Тацяна перакананая ў невінаватасьці мужа, але факт праверкі вітае. "Літва – сур'ёзная дзяржава, яны ўсё мусяць праверыць і дзякуй Богу што правераць. І вось тады мы разам з мужам будзем сьвяткаваць", -- заявіла Тацяна журналістам Эўрарадыё.
Лайманас Банкаўскас быў затрыманы 16 жніўня на памежным пераходзе ў Ашмянах. У ягоным аўтамабілі беларускія памежнікі знайшлі пакуначак з 45 грамамі сынтэтычнага наркотыку амфэтамін. Віну ў кантрабандзе наркотыкаў Банкаўскас не прызнаў і не выключыў, што наркотыкі яму падкінулі. Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайте адмыслова зьвярнулася да беларускіх уладаў з просьбай апэратыўна і аб'ектыўна правесьці расьсьледаваньне. 25 жніўня Лайманас Банкаўскас быў вызвалены з гарадзенскага сьледчага ізалятара. КДБ Беларусі заяўляе, што перадаў ягоную справу для далейшага разьбіральніцтва ў пракуратуру краіны, між там справу літоўскага паліцэйскага ніяк не камэнтуюць.
Некаторыя назіральнікі ў Беларусі не выключаюць, што гісторыя з літоўскім паліцэйскім – правакацыя з мэтай пагоршыць адносіны Беларусі і Літвы.