Фільм завяршае кінадыялёгію, першая частка якой "Дамова зь Гітлерам" была зьнятая Коласам у 1997 годзе.
У фільме прадстаўніка кампаніі "Філіпс" у Беларусі галяндзец Марціна Ван дэн Брук, які на працягу шэрагу гадоў жыў і працаваў у краіне, дзеліцца сваімі ўражаньнямі ад жыцьця ў Беларусі.
Колас працаваў над фільмам на працягу году. Здымкі вяліся ў Харватыі, Нідэрляндах, Бэльгіі і Беларусі.
Кінадраматург Уладзімер Халіп павіншаваў Коласа з посьпехам і адзначыў, што аўтару ўдалося знайсьці "выдатных, абсалютна ідэнтычных герояў высокага ўзроўню". Паводле Халіпа, дзіўная гісторыя Марціна з яго наіўнай спробай рабіць бізнэс у Беларусі дазваляе зразумець безвыходнасьці ўсіх намаганьняў і намераў галяндзкага мэнэджэра.
Эканаміст Леанід Злотнікаў падкрэсьліў, што ў фільме паказаны прыярытэт каштоўнасьцяў духоўнасьці і індывідуалізму, якія забясьпечваюць эканамічнае разьвіцьцё заходняй цывілізацыі.
Прэм'ера фільма на тэлеканале "Белсат" адбудзецца ў верасьні, паведамляе БелаПАН.