Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйн падаў у адстаўку пасьля таго, як 20-гадовая жыхарка Менску абвінаваціла дыплямата ў сэксуальных дамаганьнях.
Гэтыя факты пацьвердзіла прэсавы сакратар МЗС Эстоніі Керстці Лука ў адказе на запыт эстонскай газэты “Postimees”. Як стала вядома эстонскім журналістам, 20-гадовая мянчанка даслала ў МЗС Эстоніі ліст з фотаздымкамі, якія даказвалі факт яе сустрэчы з дыпляматам. У лісьце таксама паведамлялася, што нібыта Хары Лахтэйн аддзячыў сваёй знаёмай і яе сяброўкам шэнгенскімі візамі.
У консульстве Эстоніі ў Менску адстаўку часовага паверанага Хары Лахтэйна не камэнтуюць. "Консульства працягвае працаваць у звычайным парадку", — сказала "Свабодзе" супрацоўніца консульства.