Паводле адваката Тамары Сідарэнкі справу актывіста "Гавары праўду" Міхася Башыру сьледзтва зьбіраецца завяршыць да 26 жніўня.
"У Савецкім РАУС не выключаюць, што на наступным тыдні ўжо завяршаць дазнаваньне. Ва ўсякім разе працягваць месячны тэрмін дазнаваньня ў міліцыі не зьбіраюцца. Гэта азначае, што неўзабаве справа Башуры можа патрапіць у суд", -- паведаміла Тамара Сідэрэнка "Свабодзе".
Як высьветліла адвакат, з 18 жніўня Міхася Башыру ўтрымліваюць ў Жодзінскім сьледчым ізалятары. Пра ўмовы утрыманьня там адвакату і сваякам Башуры нічога невядома. "Спатканьні зь ім сваякам не дазваляюць, і лістоў яшчэ не было. Мае сустрэчы таксама пакуль адкладваюцца", -- паведаміла адвакат Сідарэнка.
Нагадаем, актывіст "Гавары праўду" Міхась Башура быў затрыманы 6 жніўня, пазьней яму выставілі абвінавачаньне ў падробцы дакумэнтаў, за што яму пагражае да 3 гадоў зьняволеньня. Гаворка пра даведку аб прыбыткаў для атрыманьня крэдыту. Сваёй віны Міхась Башыра не прызнае і кажа пра памылку ў падліках.