Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З "Моладзі БНФ" выключылі Вячорку, Крэчку і Анісімава


Франак Вячорка
Франак Вячорка
Увечары 19 жніўня адбылося пасяджэньне Рады Моладзі БНФ, на якім прысутнічалі 8 сябраў Рады. Далей цытуем пратакол паседжаньня:

Пункт парадку дня № 2. Аб выключэньні сп. Ф.Вячоркі, А. Крэчкі, А. Анісімава зь ліку сяброў Моладзі БНФ.
Выступіў: сябра Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ Алесь Каліта, які азнаёміў сябраў Рады Моладзі БНФ, з рашэньнем Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ № 1 ад 18.08.2010 г., якое рэкамэндавала Радзе Моладзі БНФ выключыць зь ліку сяброў Моладзі БНФ Ф. Вячорку, А. Анісімава, А. Крэчку за дзеяньні, якія ганьбяць гонар і годнасьць сябра Моладзі БНФ.

За гэтае рашэньне прагаласавала 7 прысутных сябраў Рады , 1 супраць

"Мяне зьдзівіла не рашэньне, а сакрэтнасьць, пры якім адбывалася паседжаньне. Нават у савецкія часы пытаньне аб выключэньні каго-кольвек адбывалася ў яго прысутнасьць", -- напісаў з гэтай нагоды ў сваім Жывым Журнале Франак Вячорка.

Нагадаем, што 12 чэрвеня Франак Вячорка, Андрэй Крэчка, Антон Койпіш і Уладзімер Малей былі выключаны з шэрагаў Партыі БНФ.

Падрабязнасьці і камэнтары ўдзельнікаў падзеяў чытайце пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG