На сваёй першай прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 18 жніўня надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны заявіў, што Ўкраіна не зьбіраецца плаціць старыя "савецкія" даўгі і выступае супраць зьвязваньня пытаньня даўгоў з ратыфікацыяй дамовы аб беларуска-ўкраінскай мяжы.
"Украінскі бок ня бачыць магчымасьці адказваць за тое, што належала былому Савецкаму Саюзу і прадпрыемствам, якія на сёньняшні дзень не існуюць. Таму бакі пастаянна вядуць дыскусіі, кансультацыі. Ці ўдасца знайсьці нейкую прымальную формулу — давайце пачакаем", - заявіў Бясьсьмертны.
У час распаду СССР беларускія прадпрыемствы пастаўлялі прадукцыю ва Ўкраіну, якая не была аплачаная. Беларусь лічыць, што гэты доўг абавязаная аплаціць Украіна, а Кіеў заяўляе, што ён быў утвораны у пэрыяд СССР прадпрыемствамі "саюзнага значэньня" і таму не падлягае аплаце. Агульная сума доўгу, паводле беларускага боку, складае 134 мільёны даляраў.
"Беларусі бок зьвязвае так званае пытаньне доўгу з пытаньнем аб мяжы. Гэта ёсьць асноўная перашкода для абмену ратыфікацыйнымі граматамі аб дзяржаўнай мяжы", - адзначыў украінскі пасол.
Нагадаем, што ў канцы мінулага года выглядала, што гэта застарэлая праблема падыходзіць да канчатковага вырашэньня. У лістападзе 2009 году пасьля візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў прэзыдэнт Беларусі заявіў, што Беларусь і Ўкраіна зьнялі ўсе праблемныя пытаньні ў сваіх дачыненьнях і завяршылі фармаваньне дамоўна-прававой базы, якая налічвае 70 дакумэнтаў. Лукашэнка і Юшчанка тады дамовіліся, што прынята рашэньне накіраваць дамову аб дзяржаўнай мяжы з Украінай на ратыфікацыю ў парлямэнт Беларусі. У выніку абедзьве палаты парлямэнту Беларусі ратыфікавалі дамову аб дзяржаўнай мяжы. Для таго, каб дакумэнт уступіў у сілу, яго павінен падпісаць прэзыдэнт Беларусі.
Учорашняя заява ўкраінскага пасла паказвае, што на самой справе бакам так і не ўдалося залагодзіць усе пытаньні. Ня выключана, што гэта зьвязана з новымі аспэктамі замежнай палітыкі Ўкраіны пасьля прыходу да ўлады Віктара Януковіча.
Апошнія месяцы свайго прэзыдэнцтва Віктар Юшчанка даволі часта сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і зрабіў паляпшэньне дачыненьняў зь Беларусьсю стратэгічнай задачай. Віктар Януковіч, які ў адрозьненьне ад Юшчанкі, нашмат больш спрыяльна ставіцца да Расеі, магчыма, пакуль ня хоча раздражняць Маскву занадта блізкім сяброўствам з Лукашэнкам.