Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД хоча сабраць 5 тысяч подпісаў у абарону касьцёла


Актывісты аргкамітэту ў стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" правялі паседжаньне працоўнай группы па абароне касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску.

Як паведаміў актывіст БХД Дзяніс Садоўскі, у паседжаньні прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфэсій, якія прынялі рашэньне цягам бліжэйшых трох тыдняў сабраць 5 тысяч подпісаў за перадачу касьцёла вернікам. Подпісы будуць зьбірацца па ўсёй краіны, а затым яны будуць перададзеныя ў дзяржаўныя ўстановы Беларусі і дыпляматычныя прадстаўніцтвы замежных дзяржаў.

У выпадку, калі ўлады Беларусі праігнаруюць звароты вернікаў, актывісты БХД арганізуюць каля сьвятыні штодзённую варту ў абарону касьцёла Сьвятога Язэпа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG