Расейскія мэдыі працягваюць інфармацыйную атаку супраць кіраўніцтва Беларусі. Падставай да чарговай хвалі рэзкіх публікацыяў стала пагроза крамлёўскіх чыноўнікаў надрукаваць стэнаграму саміту АДКБ, падчас якога Аляксандар Лукашэнка даў публічнае абяцаньне прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, а таксама паказаны па тэлеканале “НТВ” трэці фільм скандальнага сэрыялу "Хросны бацька".
"Спрэчка паміж Масквой і Менскам пагражае Беларусі эканамічнымі санкцыямі", — піша газэта "Труд". Выданьне канстатуе, што Лукашэнка не здраджвае сабе: можа паабяцаць што заўгодна, а ў выніку зрабіць так, як гэта выгодна яму. У выніку Мядзьведзеву надакучыў такі стыль кантактаваньня. Таму Крэмль пакуль не спыняе інфармацыйную вайну зь Менскам. З Масквы нават прыстрашылі надаць галоснасьці расшыфроўку паседжаньня АДКБ, дзе Лукашэнка ў прысутнасьці прадстаўнікоў краінаў-сябраў арганізацыі дае знакамітае абяцаньне прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю.
У артыкуле "Вайна за абяцаньні" "Известия" працягваюць тэму: Расея і Беларусь уступілі ў новую фазу канфлікту. Гэтым разам — выключна палітычную. Як паказьнік — апошнія выказваньні Лукашэнкі, які заявіў, што Мядзьведзеў нядобрасумленна выцягвае з кантэксту выгодныя яму рэчы. Намесьнік дырэктара Інстытуту краінаў СНД Уладзімер Жарыхін у сваім камэнтары акрэсьліў вытокі канфлікту: "Занадта доўга мы былі недапушчальна непатрабавальныя да свайго заяўленага саюзьніка. Цяпер павінен зьявіцца больш строгі характар узаемаадносінаў — усё павінна фіксавацца на паперы". Як кажа адзін з кіраўнікоў выданьня Ўладзімер Мамантаў, прайшлі часы, калі ўсё можна было сьпісаць на асаблівы статус саюзных адносінаў:
"Такая палітыка "абранасьці" Беларусі даўно ўжо праводзіцца ў публічным полі, што для саюзнай дзяржавы надзвычай дзіўна. Саюзная дзяржава, на мой погляд, павінна выбудоўвацца крыху інакш: сумесная палітыка выпрацоўваецца дзесьці ў цішыні, пасьля чаго акрэсьленыя сумесныя высілкі дэманструюцца ўсяму сьвету. А якая гэта саюзная дзяржава, калі публічна дэманструецца ўся складаная мэханіка, яна ж — арганіка, і ўсё што заўгодна, гэтых узаемаадносінаў?".
"Московский комсомолец" і "КоммерсантЪ" пішуць пра тое, што прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі нібыта прапануе Аляксандру Лукашэнку далучыцца да фактычна антырасейскага альянсу ГУАМ — Арганізацыі за дэмакратыю і эканамічнае разьвіцьцё, якая аб'ядноўвае Грузію, Украіну, Азэрбайджан і Малдову. З прыходам да ўлады Віктара Януковіча і прамаскоўскай пераарыентацыяй Кіева, Украіна зрабілася слабым зьвяном арганізацыі, якая можа акрыяць дзякуючы Беларусі. Да такой высновы, пішуць газэты, прыйшлі кіраўнікі Грузіі і Малдовы Міхаіл Саакашвілі і Міхай Гімпу. Як удакладняе "КоммерсантЪ", пасьля нядаўняй сустрэчы ў Крыме Саакашавілі і Лукашэнкі ў іх пазыцыях заўважылася збліжэньне. Грузінскі лідэр накіраваў беларускаму калегу запрашэньне наведаць курорт Анаклія, дзе ён напярэдадні сустракаўся з Гімпу. А неўзабаве чакаецца візыт у Беларусь кіраўніка Малдовы.
Як рэагуюць на такога кшталту схемы ў піку расейска-беларускаму канфлікту ня самыя шараговыя спажыўцы інфармацыі ў Расеі? Вось меркаваньне вядомага артыста і грамадзкага дзеяча Алега Басілашвілі:
"Шчыра кажучы, я спрабую ў гэтых схемах асабліва і не разьбірацца. Хто каму ў піку — гэта няхай яны там у сябе ў падвалах на брытвах разьбіраюцца. Але што тычыцца ўзаемаадносінаў зь Беларусьсю… Ведаеце, я нядаўна быў у Менску, мне вельмі там спадабалася, шмат парадку і г.д. Толькі дзіўна, чаму беларускія рабочыя працуюць у нас у Расеі на будоўлях, на самых непрэзэнтабэльных працах. Значыць, узровень жыцьця ў Беларусі ўсё ж вельмі нізкі, нягледзячы на парадак, які навёў там Лукашэнка. Але, магчыма, гэта толькі верхаглядзтва, проста позірк турыста…".
З антылукашэнкаўскімі артыкуламі таксама выйшлі "Назависимая газета", "Аргументы и факты", "Комсомольская правда", "Ведомости", радыёстанцыі "Эхо Москвы" і "Голос России". Аднак, як мяркуе палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, масіраваная інфармацыйная атака, санкцыянаваная Крамлём, насамрэч наўрад ці перасьледуе мэтай зьмену ўлады ў Беларусі:
"Усе размовы пра тое, што Масква робіць стаўку на кагосьці з альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі, што існуе сцэнар адлучэньня Лукашэнкі ад улады, і што мэханізм прыведзены ў дзеяньне, на мой погляд, ня маюць пад сабой падставаў. Масква ведае, што зваліць Лукашэнку ў бліжэйшы час ня ўдасца, таму яна ня ставіць перад сабой такой задачы. Тут мэты больш прыземленыя: падпарадкаваць галіны, якія Маскву рэальна цікавяць у Беларусі. У першую чаргу — магчымасьць прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў. І тут Крэмль выступае агентам і прадстаўніком інтарэсаў буйнога расейскага капіталу".
Напярэдадні на Першым расейскім канале быў паказаны сюжэт пра тое, як у Разанскай вобласьці тушаць пажары польскія адмыслоўцы. Ўзаемадзеяньне палякаў было ацэненае, як узор арганізаванасьці: аўтаномныя помпавыя станцыі, машыны падвышанай праходнасьці, сучасная спадарожнікавая сувязь. Апроч таго, праца кожнага пажарнага кантралюецца дыспэтчарам, што падвышае эфэктыўнасьць лякалізацыі агню і мінімізуе шанцы трапіць у небясьпечнае для выратавальніка месца. Асабліва падкрэсьлена, наколькі ўдзячнае польскім адмыслоўцам мясцовае насельніцтва, якое нясе ім з ацалелых запасаў хто што можа. Адметна і тое, што ў гэтым жа рэгіёне працуюць і беларускія пажарныя, але пра іх не было сказана ні слова. Хоць калі паслухаць Беларускае тэлебачаньне, карціна складваецца прынцыпова іншая — гэта беларусы ў поўнай адзіноце ратуюць расейцаў ад вогненнай навалы.