Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бальнічныя ў Беларусі пачнуць выдаваць на большы тэрмін


Пра гэта паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі дырэктар РНПЦ мэдычнай экспэртызы і рэабілітацыі прафэсар Васіль Смычак.

Заяву дырэктара РНПЦ мэдычнай экспэртызы і рэабілітацыі цытуе БЕЛТА.

"Міністэрствам аховы здароўя пастаўлена задача выправіць і перарабіць інструкцыі па інваліднасьці, а таксама інструкцыі па выдачы лістка часовай непрацаздольнасьці (бальнічнага)...", - распавёў Васіль Смычак. Гэтыя меры накіраваныя на тое, каб "чалавека, калі ён хварэе, менш ганяць ў паліклініку".

Плянуецца, што ў выпадку захворваньня на ВРЗ або на грып, да прыкладу, выдаваць бальнічны не на 3 дні, а на 5-6 і гэтак далей. Акрамя таго, будуць зьмяняцца тэрміны выдачы лісткоў непрацаздольнасьці, напрыклад, у цяжкіх хворых пасьля інсульту.

"Калі мы бачым, што ў цяжкага хворага няма паляпшэньня, будзе шырэй практыкавацца выдача бальнічнага на 5-6 месяцаў", - адзначыў Васіль Смычак.

Наконт пытаньня аб пераглядзе інструкцыі па інваліднасьці, дырэктар РНПЦ паведаміў, што пільная ўвага будзе зьвяртацца на вызначэньне бестэрміновай інваліднасьці. У прыватнасьці, калі 3 гады няма паляпшэньняў, то інваліднасьць будзе прысвойвацца бестэрмінова.

Чакаецца, што новыя інструкцыі будуць прынятыя ўжо ў гэтым годзе. Як падае БЕЛТА, Васіль Смычак асабліва падкрэсьліў, што гэтыя меры накіраваны на тое, каб палегчыць "хаджэньне па муках" пацыентаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG