Фота фрагмэнту Народнага мэмарыялу Курапаты, якое мы тут разглядаем (фота 1), зроблена Ільлём Богданам. Фатаграфія хораша скампанавана кампазыцыйна, няблага апрацавана і добра зьнята. Добра, таму што тут схоплены і выяўлены такі мэмарыяльны настрой і халодны асеньні ранак – стан прыроды і няўлоўны стан яе духа. Менавіта такія якасьці трэба найперш шукаць у гэтым лесе, каб выявіць яго зьмест.
Фота прыгожа глядзіцца, асабліва касыя цені ад дрэваў на мерзлай траве. Лінейная кампазыцыя складаецца з камбінацыі лініяў, якія маюць эмацыйнае выяўленьне. І гэта таксама спрыяе трапляньню ў адпаведны настрой.
Касыя дыяганальныя лініі (асабліва калі цені на траве ад нізкага сонца) выклікаюць пачуцьцё трывогі, непакою, чаканьне нечага невядомага. Вэртыкальныя лініі (у дадзеным выпадку тонкія сосны) выклікаюць пачуцьцё велічы, узьнёсласьці, нават радасьці, як ад камфорту адчуваньня руху (рухацца, ехаць, ляцець, плысьці – заўсёды прыемна).
Чатыры крыжы, малеючыя ў пэрспэктыве, ствараюць рытм, выклікаюць уражаньне сымбалічнай адушаўлёнасьці сваімі распрасьцёртымі формамі і паўторам. Усё гэта спрыяе стварэньню таго настрою, пра які я казаў у пачатку, накладваецца на асьветленую сонцам далячынь і ледзь прыкметную паветраную смугу.
Тут мы робім як бы анатомію складнікаў настраёвага падтэксту і тонкага ўражаньня ад гэтай фатаграфіі. Фатограф усё гэта звычайна адчувае інтуітыўна, калі мае густ і эстэтычнае ўспрыняцьце хараства. Тады застаецца толькі выбраць і зрабіць здымак. Але веданьне складнікаў чыста рацыянальна таксама нікому яшчэ не пашкодзіла.
Курапаты здымаць няпроста. Фармальнымі здабыткамі тут не абыдзешся. Само гэтае месца патрабуе раскрыцьця яго глыбіннага зьместу і сэнсу існаваньня. Ільля Богдан зрабіў якраз добрую фатаграфію, якая пабуджае да перажываньня і жаданьня доўга яе сузіраць.
Другая фатаграфія – “Перад Крыжам Пакуты” (фота 2) – зьнятая невядомым аўтарам у пэрыяд да 2003 года.
Зьмест і сюжэт яе кажа сам за сябе. Здымак, як і ўсялякае сьведчаньне пасіянарнага звароту да Бога, уражвае нашы пачуцьці. Фатограф схапіў момант, калі гэты пажылы чалавек (магчыма, калека) ёсьць прыўкрасны. Зьвяртаньне да Бога ў надзеі й пакоры ўзвышае чалавека, робіць яго прыгожым.
Гэты беларус прыйшоў пад Курапацкі Крыж на мыліцах зь Беларускім Сьцягам і на каленях уздымае рукі да Ўсявышняга. Безумоўна, што для яго ўсё гэта мае глыбокі і абавязковы сэнс. І мы разумеем, што на шчырым духу такіх людзей найперш трымаецца наша Воля.
Фатограф тут апынуўся ў патрэбным месцы і ў неабходны момант. Гэта, дарэчы, галоўная ўмова добрага рэпартажу, зьяўляецца складнікам фатаграфічнага таленту.