Сёньня Аляксандар Лукашэнка, ён жа — старшыня Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы — прыняў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна.
Як падае прэс-служба кіраўніка краіны, абмяркоўвалася «рэалізацыя саюзных вытворчых праграмаў». У прыватнасьці, былі ўзьнятыя пытаньні дызэльнага аўтамабілебудаваньня, вытворчасьці сельгастэхнікі, разьвіцьця аграрнага сэктару. Барадзін расказаў, што на бліжэйшым Савеце міністраў саюзнай дзяржавы плянуецца прыняць канцэпцыю аграрнай палітыкі.
Гэтаксама ўздымалася праграма занятасьці насельніцтва. Барадзін заявіў, што дзякуючы розным праграмам у рамках Саюзнай дзяржавы за мінулыя гады былі забясьпечаныя працай тысячы прадпрыемстваў і створана каля 5 мільёнаў працоўных месцаў. Супрацоўніцтва вядзецца, у тым ліку, па такіх напрамках як касьмічныя- і нанатэхналёгіі, стварэньне супэркампутараў.