Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча будаваць дамы для расейскіх пагарэльцаў


Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі пакуль не атрымала адказу ад расейскага боку на прапанову пабудаваць да 100 дамоў для пагарэльцаў у Расеі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў міністэрстве.

Як паведаміў журналістам у мінулую суботу міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандар Селязьнёў, Беларусь накіравала расейскаму боку прапанову пабудаваць да 100 дамоў для людзей, якія пазбавіліся жыльля ў выніку пажараў у Расеі. Прапановы дапамагчы ў будаўніцтве такога жыльля былі накіраваныя ў Смаленскую, Ніжагародзкую, Маскоўскую, Варонескую вобласьці і расейскае Мінрэгіёнразьвіцьцё.

"Нашы прапановы знаходзяцца ў тым коштавым дыяпазоне, які яны вызначылі. Мы ўпісваемся ў іх безь вялікай рэнтабэльнасьці — дзесьці нуль працэнтаў з улікам транспартаваньня. Але мы вырашылі, што калі неабходна дапамагчы, тут не да прыбытку", — падкрэсьліў тады міністар архітэктуры.

Паводле А. Селязьнёва, у Расеі прадугледжаная кампэнсацыя сям'і, якая страціла жыльлё і маёмасьць у выніку пажару, у памеры 3 мільёнаў расейскіх рублёў, або прыкладна 90 тысяч даляраў. Маўляў, гэтыя грошы дазваляюць ня толькі пабудаваць жыльлё, але і абсталяваць яго.

"Мы можам пабудаваць домікі і цалкам іх аснасьціць, абсталяваць" пад ключ — ад крэсла, ложка, тэлевізара, лядоўні, мікрахвалевай печы аж да таго, каб беларускі крышталь, фарфор паставіць і відэльцы з лыжкамі пакласьці", — сказаў Аляксандр Селязьнёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG