Як падае інтэрнэт-партал DELFI, колькасьць людзей з замежнымі пашпартамі, як і грамадзян Літвы, апошнія гады скарачаецца.
На пачатак 2010 году ў Літве жыло 3,29 мільёна грамадзянаў, што менш, чым год раней. У 2009 годзе ў краіне налічвалася 3,3 млн. літоўскіх грамадзянаў, у 2001 годзе – 3,4 млн.
Сярод замежнікаў у Літве больш за ўсё расейцаў, якіх у пачатку гэтага году налічвалася 11700 чалавек. Годам раней у Літве было зарэгістравана 12300 грамадзян Расеі, у 2001 г. – 13400.
Акрамя таго, у пачатку 2010 году ў Літве жыло 3300 грамадзян Беларусі (у 2009 г. – 4800), 1700 – Украіны (у 2009 г. – 2500), 500 – Польшчы (за год іх колькасьць не зьмянілася). У краіне таксама жыве па 400 грамадзянаў Нямеччыны і Латвіі, а таксама 300 амэрыканцаў.