"Тут няма ніякіх праблемаў. Гэта ўнутраная справа дзяржаў. Яны, відаць, палічылі, як рацыянальна выкарыстаць наяўныя рэсурсы, паглядзелі балянс", — сказаў у інтэрвію "Інтэрфаксу" М.Русы.
Паводле міністра, у зьвязку з рашэньнем расейскага боку "ў нас не ўзьнікае ніякіх праблем з Расеяй і ў Расеі — з намі. Ня будзе і ў нас ніякіх праблем на ўнутраным рынку", — адзначыў М.Русы.
Паводле Нацыянальнага статкамітэту, у 2009 годзе Беларусь імпартавала з Расеі 5,6 тысячы тон пшаніцы на 1,3 мільёна даляраў і 1,1 тысячы тон ячменю на 125 тысяч даляраў.
У студзені — чэрвені 2010 году імпарт збожжавых у краіну склаў 68,2 тысячы тон на 45,1 мільёна даляраў, у тым ліку з Расеі — 5,3 тысячы тон на 4,9 мільёна даляраў.