Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкову абсьледуюць у шпіталі КДБ


6 жніўня старшы сьледчы па асабліва важных справах Генпракуратуры Сьвятлана Байкова, якая ад 24 лютага знаходзіцца ў СІЗА КДБ, праходзіць абсьледаваньне і здае аналізы ў шпіталі КДБ.

Пра гэта БелаПАН паведаміў яе адвакат Міхаіл Воўчак.

Ён спадзяецца, што па выніках гэтага абсьледаваньня Сьвятлану Байкову альбо шпіталізуюць, альбо вызваляць з-пад варты, бо стан яе здароўя "крытычны". У яе разьвілася ныркавая недастатковасьць.

М.Воўчак у зьвязку з пагаршэньнем стану здароўя Байковай накіраваў старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву і генпракурору Рыгору Васілевічу хадайніцтва з просьбай зьмяніць ёй меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай на падпіску аб нявыезьдзе, каб яна змагла тэрмінова атрымаць кваліфікаваную мэдычную дапамогу — або зьмясьціць яе ў мэдычную ўстанову для аказаньня ёй тэрміновай кваліфікаванай дапамогі, калі ў зьмене меры стрыманьня будзе адмоўлена.

Тэрмін разгляду хадайніцтва сканчаецца сёньня.

Былую сьледчую рэспубліканскай пракуратуры Сьвятлану Байкову трымаюць за кратамі ўжо 5 месяцаў. Яе абвінавачваюць у службовых злоўжываньнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG