Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабулі беларускай незалежнасьці


Аляксандра Дынько, выдавец, сацыёляг
Аляксандра Дынько, выдавец, сацыёляг

У сакавіку 2006-га, на другі дзень намётавага мястэчка, мы стаялі на прыступках Дома правасудзьдзя, чакаючы лёсу першых затрыманых тады дзяцей, бацькаў, мужоў. Нас было яшчэ мала – некалькі жанчын – і ніхто ня ведаў, што будзе. Былі з намі і дзьве бабулі, зь ліку тых, каго часта бачыш на мітынгах, і пазнаеш у твар. Яны не чакалі нікога, проста нейкая чалавечая інтуіцыя прывяла іх туды, дзе, як яны лічылі, цяпер іх месца.

Паўз нас у будынак прагрукала шматрукая, шматногая чорная істота з амапаўцаў, зь якой нечакана вылупіўся хударлявы хлопец зь нязлосным, але нейкім сьляпым, бязвокім тварам. Ён харкнуў нам пад ногі і ненатуральна, як мне падалося тады, тонкім голасам крыкнуў: “Я іх, сук, стрелял бы!”

Тут жа бразнулі дзьверы, істота зьнікла, і адна бабуля сказала: “Мой ты ўнучачак…”

Вестка пра сьмерць Алены Залескай прымусіла мяне яшчэ раз падумаць пра тых жанчын, што засталіся безыменнымі верніцамі Адраджэньня.

У сваім дасьледаваньні жаночага дысыдэнцтва ў цяперашняй Беларусі я вылучыла іх у асобную групу. Сапраўды, хапала агульных рысаў,
Беларускі “цяньаньмэнь” паўтараецца для іх ня раз на пяць гадоў, пад выбары, а хіба не штомесяц.
каб аналізаваць іх дзейнасьць разам. Збольшага, яны ўсе належаць да “першага адраджэнскага прызыву”, маюць вышэйшую адукацыю, адзінокія, не займаюць і ніколі не прэтэндавалі на кіруючыя пасады ў партыях і рухах, хаця звычайна строга трымаюцца арганізацыйнай дысцыпліны. 20 гадоў таму такія людзі былі палітычнымі “масамі”. Цяпер іх засталіся адзінкі.

Іх вера ў сьвятасьць беларускай мовы, чысьціню нацыянальных сымбаляў, непахіснасьць Фронту, вястунства Пазьняка – непарушная. Яны нястомна выконваюць самую “чорную” палітычную працу – праходзяць некалькі кілямэтраў у дзень, каб разьнесьці па паштовых скрынках незалежную газэту ці партыйныя ўлёткі, зьбіраюць подпісы, даглядаюць магілы беларускіх пісьменьнікаў…

Іх вера застаецца жывой, бо іх Беларусь мае дакладна вызначаную будучыню. Іх адданасьць роўная бескарысьлівасьці ўнёску, які яны зрабілі дзеля агульнай справы.

Фотакамэры прагна вылоўліваюць ва ўсё менш шматлікім пратэставым натоўпе іх годныя, густоўна апранутыя фігуркі. Мы часта бачым, як на гэтых здымках маленькія бабулі ў літаральным сэнсе слова супрацьстаяць амапу – супрацьстаяць словам, рухам, проста трымаючы ў руках сьцяг. Гэты беларускі “цяньаньмэнь” паўтараецца для іх ня раз на пяць гадоў, пад выбары, а хіба не штомесяц. Мы звыклыя іх бачыць, але пад гэтымі фотаздымкамі ніколі няма імёнаў, подпісаў.

Сама прысутнасьць “нашых бабулек” гарантавала апраўданьне ўсім і ўсяму, што адбылося з намі за апошнія 20 гадоў…

Што будзе, калі ўсе яны адыдуць у вечнасьць? Што будзе далей?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG