Студзёная Гута хаваецца ў густым лесе каля самай беларуска-ўкраінскай мяжы. Лес падступае да самых хат, да засеяных гародаў і да закінутых, парослых бур'яном падворкаў. Таму зялёны колер ва ўсіх яго адценьнях у Студзёнай Гуце пераважае над астатнімі.
Карэнных жыхароў у вёсцы з кожным годам менее. Уся буйная расьліннасьць гутаўскіх гародаў — вынік карпатлівай працы дачнікаў. І быць бы гэтай вёсачцы яшчэ адным дачным пасёлкам, каб не пасяліўся тут гомельскі музыка, чалавек, апантаны клясычнай гітарай, цудоўны кампазытар Ігар Шошын. І дзякуючы яму кожны год на пачатку ліпеня колькасьць жыхароў Студзёнай Гуты павялічваецца ў два разы. Бо сюды прыяжджаюць некалькі дзясяткаў музыкаў зь іншых гарадоў Беларусі, з Расеі, з Украіны. Каб на працягу трох дзён абменьвацца творчым досьведам, каб вучыцца ў мэтраў і каб некалькі вечароў імправізаваць на асалоду сабе і ўсім, хто вокал.
У першую нядзелю ліпеня ўдзельнікі Летняй Акадэміі даюць вялікі канцэрт гітарнай музыкі, дзе можна пачуць і старадаўнюю гішпанскую мэлёдыю, і вытанчаную апрацоўку расейскага фальклёру Сяргея Арэхава, і цыганскія гітарныя жарсьці, і нават аўтарскую песьню.
І пакуль музыкі рыхтуюцца да выступленьня, старшыня КГБ — такую абрэвіятуру мае Клюб гітарыстаў Беларусі — Алег Капянкоў дзеліцца сваімі думкамі.
Карэспандэнт: "Што на сёньняшні дзень уяўляе сабой беларуская гітарная школа?"
Алег: "У Беларусі склалася свая школа, бо ў нас на ўсіх узроўнях добрыя выкладчыкі. І на міжнароднай арэне нашы гітарысты займаюць на шмат якіх конкурсах першыя месцы. І вельмі шмат у нас ляўрэатаў міжнародных конкурсаў. Дзякуючы гітары многія шукаюць на мапе нашу родную Беларусь. І ведаюць, што гэта краіна, дзе вельмі шмат добрых гітарыстаў".
Карэспандэнт: "Гітара, можна сказаць, становіцца адным зь беларускіх брэндаў..."
Алег: "Горад Гомель — гэта гітарная Мэка. Летам тут праходзіць гэтая акадэмія, а зімой праходзіць фэстываль "Рэнэсанс гітары", куды зьяжджаюцца музыкі ўсяго сьвету. Усе эўрапейскія краіны былі прадстаўленыя на гэтым фэстывалі. Прыяжджалі з такіх экзатычных краін, як Бразылія, Уругвай, Куба, Злучаныя Штаты. Геаграфія вельмі шырокая. І Гомель — самы гітарны горад у Беларусі".
Да падворку, дзе адбываецца імпрэза, сьпяшаецца гарадзкога выгляду дама. Зрэшты, дачнікаў можна пазнаць па іхнай мове.
Дачніца: "Мы вельмі давольныя, што нам такую даюць разрадку. Таму што паслухаеш і з большым энтузіязмам бярэсься за справы. І вельмі радасна, што ёсьць такія людзі, якія поўныя энэргіі, якія дораць нам дабро такое. Што ня гадасьць... Ад гадасьці мы стаміліся... Хочацца жыць у такім сьвеце, каб не замыкаць весьніцы. Таму гэтаму вельмі радуесься".
Імя Сяргея Ільіна аматарам расейскай аўтарскай песьні добра вядомае. Гэта слынны прадстаўнік кампазытарскага кірунку нашага жанру. Ён валодае дарам ня толькі ўвасобіць чужы верш у песьню, але і аздобіць твор дасканалым акампанэмэнтам. Сяргей Ільін — старшыня Санкт-Пецярбурскага клюбу гітарыстаў і выкладчык піцерскага Ўнівэрсытэту культуры і мастацтва. І штогод ён адкладае свае справы дзеля таго, каб прыехаць у Студзёную Гуту. У карэнных пецярбуржцаў ёсьць такое майстэрства, як казаць прыемныя словы.
Сяргей: "Я лічу, што Гута — адно з самых прыгожых месцаў, у якіх я бываў. Таму што тут дзіўнае спалучэньне беларускай некранутай прыроды… У Расеі ведаюць пра Беларусь, як пра ўсе краіны, крыху. Што такое Беларусь? "Запаветны напеў". І вось такі запаветны напеў для мяне — Студзёная Гута. Вось гэты цудоўны лес, у якім ты ясі маліны, і раптам прыходзіць СМС — і ты чуеш рэха ў лесе. Рэха! Потым, мне здаецца, што тут жывуць нейкія дзівосныя людзі. Добрыя, сардэчныя. І вельмі музычна чулыя. Бо мы тут шмат разоў рабілі невялікія канцэрцікі. Усе мы, зьбіраючыся сюды, усе чакаем гэтага моманту".
Па ўтульнай гутаўскай вуліцы ідзе згорбленая сялянка з кошыкам малінаў.
Карэспандэнт: "А вы пойдзеце слухаць ці не?"
Сялянка: "Пойдзем. Людзі вельмі добрыя ў нас. Па ягады во ходзім. Бачыце, камары кусаюць як?"
Карэспандэнт: "А вы ходзіце ў ягады для сябе ці на продаж?"
Сялянка: "А вы ведаеце, і для сябе, і на продаж. Лісічак няма, дык трэба ў ягады хадзіць. Пэнсіі ж не хапае. Каб мы жылі самі для сябе. Але ж і ўнукі, і дзеці, памагці ж трэба. Мы ж не атрымліваем мільёны. Паедзеш у горад, нават у наш магазын. Пойдзеш з кашальком, а прыйдзеш вось з такой сумачкай".
Старшыня супольнасьці ўкраінскіх гітарыстаў Канстанцін Чачэня вельмі падобны да гішпанскага кабальера. Высокі, сухарлявы, з чарнявымі доўгімі валасамі зь сівізнаю. Ад беларускіх і расійскіх гітарыстаў яго адрозьнівае мова. Кіяўлянін Чачэня таксама ня можа гэтымі днямі без Студзёнай Гуты.
Карэспандэнт: "Што вас цягне сюды кожны раз?"
Канстанцін: "Мяне цягне сюды вельмі цікавы калектыў, які тут зьбіраецца. Вельмі цудоўныя людзі. Сапраўдныя майстры сваёй справы. І надзвычай шчырыя. Я тут адчуваю сябе, без перабольшваньня, лепш, чым ва Ўкраіне, дзе сытуацыя не такая цёплая. У Гуце я адпачываю сэрцам і душою".
Карэспандэнт: "Што можаце сказаць пра беларусаў?"
Канстанцін: "Неймаверна шчырыя. Неймаверна лагодныя. Дужа прыгожыя дзяўчаты. Я тут закахаўся. А недахопы ў тым, што занадта цярплячыя беларусы. Гэта ня ёсьць слабасьць. Гэта талерантнасьць. Гэта моцная рыса, але ў наш важкі час з-за гэтай цярплячасьці сядаюць на шыю. Трымайцеся, хлопцы, скідайце каго б ні было. Вы магутная, моцная нацыя. Ёсьць чым ганарыцца. І я рады, што мяне тут прымаюць. Я вас люблю".
Як гэта ўсё ж чароўна, прабачце за надта прыгожае слова. Бо інакш ня скажаш. Чароўна, калі над пахілымі хатамі старой лясной вёскі разьліваюцца жывыя гукі гітарных пераліваў. Вось заслухаліся старыя гутаўцы, баба Ніна і дзед Міця. Стары памятае, як у Гуце спраўляліся іншыя фэсты.
Міця: "Абрад — 21 верасьня, Прачыстая. Гэта прастольнае сьвята гэтай вёскі. Адбывалася. Зараз гэта ўсё замерла. Толькі ламаныя хаты засталіся. Суседзі прыходзілі, сваякі. Засуха была. Не было дажджу, і людзі сабіраліся. Маліліся Богу".
Ніна: "Школы ў нас няма. Дзетак у нас няма".
Міця: "Дажываючая вёска".
Ніна: "У нас адзін дырэктар на пяць калгасаў. Адны бомжыкі засталіся".
Міця: "У Расіі трэці прэзыдэнт. А ў нас пакуль адзін. Першы. Вось тут такая сытуацыя. А ва Ўкраіне зусім незразумела".
Карэспандэнт: "Гэта правільна ці няправільна? Што адзін чалавек сядзіць?"
Міця: "Не. Калі браць за мяжой, у Амэрыцы, там пэўна. 4—5 гадоў, і ўсё. Але зь імі параўноўвацца нам ранавата. А тут, на маю думку, пяць гадоў адпрацаваў — трэба новага выбіраць".
Ігар Шошын — асоба ў беларускім музычным жыцьці ўнікальная. Я яшчэ з 90-х гадоў памятаю, як пачынаўся фэстываль "Рэнэсанс гітары". Поўная заля драматычнага тэатру, дзе людзі стаяць у праходах. Што ні выступоўца — то свой стыль. І з кожным годам гэты фэстываль становіцца ўсё больш заўважным у сьвеце. А Беларусь пакрысе для многіх людзей з "terra incognita" пераўтвараецца ў край выдатных гітарыстаў. І ўсё гэта, па сутнасьці, дзякуючы аднаму чалавеку.
Ігар: "Беларуская гітарная школа вельмі сур’ёзная. Заявіла пра сябе ў Эўропе. І такія гітарысты, як Ян Скрыган, і многія іншыя пастаянна займаюць першыя месцы на конкурсах у Эўропе і ў сьвеце. Гітарную школу Беларусі ведаюць. Гэта адзін з кірункаў, якія наша краіна нясе ў сьвет, каб людзі ведалі, што існуе такая Беларусь".
Карэспандэнт: "Як растлумачыць гэта? Не Гішпанія, не Партугалія, не традыцыйны беларускі інструмэнт — гітара..."
Ігар: "Мы зьяўляемся часткай сусьветнай культуры. Зьяўляемся часткай эўрапейскай культуры, і, безумоўна, прыходзяць карані. Людзі езьдзяць вучыцца. Да нас прыяжджаюць гітарысты. Мы зьяўляемся часткай культуры. Наша краіна таленавітая. І таму шмат людзей, якія могуць дастойна прадстаўляць яе".
Карэспандэнт: "А калі параўнаць з Заходняй Эўропай, там такая ж цікавасьць? Ці ў нас большая?"
Ігар: "Зараз можна казаць пра росквіт гітарнага руху. У Заходняй Эўропе гітара заняла сваё месца нароўні зь іншымі інструмэнтамі. Навізна прапала. Тут росквіт. Мы яшчэ зможам паказаць усяму сьвету, што ў Беларусі ёсьць гітарысты нацыянальныя, самабытныя".