Сёньня, выступаючы на соймавай нарадзе Партыі БНФ, кіраўнік сталічнай арганізацыі партыі Віктар Івашкевіч паведаміў, што разам з Яўгенам Афнагелем і Паўлам Юхневічам яны перадалі ў Менскі гарвыканкам заяву з просьбай даць дазвол на правядзеньне 16 жніўня шэсьця і мітынгу пад лёзунгам "Патрабуем міжнароднага расьсьледаваньня спраў зьніклых".
Мяркуецца, што шэсьце пройдзе па маршруце Акадэмія навук – Плошча Свабоды. Гэтая акцыя, патлумачыў Віктар Івашкевіч, будзе прысьвечаная патрабаваньням высьветліць усе акалічнасьці зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.
"Вельмі важна прадэманстраваць уладам, што людзі выйшлі на вуліцу. Я думаю, што гэта будзе першы крок да выхаду людзей на плошчу ў дзень правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў", – сказаў Івашкевіч.