Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіча перавялі ў івацэвіцкую калёнію


6 траўня Вярхоўны суд прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозе і захоўваньні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч мінулай ноччу пераведзены са сьледчага ізалятару № 1 у Менску ў івацэвіцкую калёнію, паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Воўчак.


Воўчак лічыць, што перавод Аўтуховіча ў Івацэвічы істотна ўскладніць магчымасьць аказаньня яму дапамогі стаматоляга, бо там можа не аказацца спэцыялістаў. Воўчак ня выключыў, што з гэтай прычыны Аўтуховіч ізноў можа абвясьціць галадоўку.

Нагадаем, Аўтуховіч працяглы час безвынікова дабіваўся аказаньня яму мэдычнай дапамогі па пратэзаваньні зубоў. З 16 па 22 чэрвеня 2010 году ён праводзіў галадоўку. У выніку да яго былі дапушчаныя спэцыялісты-стаматолягі.

Раней адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка заяўляў, што адпаведную стаматалягічную дапамогу яго падабароннаму могуць аказаць толькі ў Менску. "На час лячэньня Аўтуховіч павінен знаходзіцца ў сталіцы. Калі гэтага не адбудзецца, калі яго адправяць у калёнію, то паўнацэнная дапамога аказаная ня будзе. Тады Аўтуховіч можа аднавіць галадоўку, і я не выключаю, што ў гэтым выпадку яна будзе "сухой", — заявіў Сапелка.

У сваю чаргу Воўчак лічыць, што Аўтуховіч падчас галадоўкі вырашае ня толькі свае праблемы, але і праблемы "ўсіх, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі, а гэта каля 37 тысяч чалавек".

"У нас людзі сядзяць у турмах па 10—15 гадоў і часта ня могуць атрымаць такую ж мэдычную дапамогу, у якой мае патрэбу Аўтуховіч. Таму яго галадоўка важная і для іх", — сказаў Воўчак.

47-гадовы Мікалай Аўтуховіч ужо неаднаразова праводзіў галадоўкі пратэсту. Адна зь яго галадовак доўжылася з 16 красавіка да 16 ліпеня 2009 году. За гэты час Аўтуховіч схуднеў на 35 кг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG