Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночае месца


Зачапілася за артыкул з уік-эндавага выпуску New York Times: “Ацэнка ролі жанчыны ў Галакосьце выходзіць за рамкі старых уяўленняў”

На падставе працы амэрыканскай дасьледчыцы Вэндзі Лоўэр, журналістка Ізабэль Кершнэр спрабуе давесьці, што ўдзел жанчынаў у Галакосьце быў нашмат большым, чым лічылася раней. Пералічаюцца шматлікія прыклады жудасьцяў, якія выраблялі фашысткі падчас Другой усясьветнай вайны, з указаньнем канкрэтных імёнаў, біяграфіі і пералікам непасрэдных злачынстваў.

Зьяўленьне такога артыкулу цалкам можа справакаваць развагі кшталту “жанчыны адказныя за Галакост”.
На маю думку, зьяўленьне такога артыкулу ў неакадэмічным асяродзьдзі цалкам можа справакаваць развагі кшталту “жанчыны адказныя за Галакост”. Мэханізм гэтай высновы не такі хітры і надуманы, як можа падацца.

Недзе ў другім абзацы журналістка кажа, што “нацысцкая машына для забіваньня была безумоўна мужчынскай справай”, і што “толькі 1 ці 2 працэнты” жанчынаў удзельнічалі ў злачынствах фашыстаў, але ж скрозь увесь артыкул прасочваецца ідэя: “злачынства Галакосту страшнейшае, калі ўчыненае жанчынай”.

Дасягаецца гэта тым, што ў артыкуле аналізуюцца ня ўласна навуковыя пытаньні (норма жаночых паводзінаў у сацыяльныя і гістарычнай рэтраспэктыве і пэрспэктыве, месца жанчыны ў структуры нацысцкай дзяржавы і т.п.), а даецца пералік канкрэтных імёнаў і злачынстваў, якія аб’ядноўвае толькі адно – яны ўсе належаць жанчынам.

Якім чынам жанчыны робяцца адказнымі за ўсю сыстэму ці зьяву, прычынай якой яны не зьяўляюцца?
Якім чынам жанчыны робяцца адказнымі за ўсю сыстэму ці зьяву, прычынай якой яны не зьяўляюцца? І больш за тое, становяцца яе ўвасабленьнем?

Гэта тычыцца ня толькі такіх жахлівых і мала з чым сувымерных ў гісторыі зьяваў, як Галакост. Сыстэма вызначэньня “стрэлачнікаў”, то бок, даруйце, “стрэлачніц”, працуе ня толькі ў гістарычным кантэксьце. У крымінальных хроніках часта смакуюць выпадкі жаночых злачынстваў -- адваротны бок патрыярхальнае “жаноцкасьці”.

У беларускіх рэаліях прызначэньне “быць жанчынай” мае яшчэ і палітычны аспэкт. Часам падаецца, што ў дзяржаўных структурах яго атрымалі, напрыклад, наступныя асобы – Лідзія Ярмошына, Натальля Пяткевіч, Ірына Дарафеева.

Прызначэньне “быць жанчынай” атрымалі Лідзія Ярмошына, Натальля Пяткевіч, Ірына Дарафеева.
Адна год за годам забясьпечвае “законнасьць” улады; другая праводзіць у жыцьцё самыя непапулярныя ў народа рашэньні (адмену ільготаў, кантрактную сыстэму, адабраньне дзяцей з сям’і без рашэньня суду); трэцяя апявае дзейсны лад перад камбайнэрамі і трактарыстамі.

Спрэс стратэгічныя пасады, прычым займаюць іх сапраўды “незаменныя” людзі. Падпарадкаванае месца жанчыны ва ўладнай структуры дае магчымасьць выкарыстоўваць яе для найбольш адыёзных справаў, а пры нагодзе зваліць на яе адказнасьць за ўсю структуру ў цэлым.

Цікава, што было б, калі б Беларусь усё ж мела “першую лэдзі”?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG