Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх дыпляматаў у Бішкек пакуль ня вернуць


Пікет каля абмасады Беларусі ў Бішкеку
Пікет каля абмасады Беларусі ў Бішкеку
Афіцыйны Менск пакуль не прыняў рашэньня аб вяртаньні беларускіх дыпляматаў у Кіргізію, заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу ў чацьвер у Менску.

Савіных цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”:

"Пытаньне аб вяртаньні беларускіх дыпляматаў у Кіргізстан па-ранейшаму знаходзіцца ў стадыі разгляду, пакуль рашэньне не прынятае”.

13 траўня беларускія дыпляматы, акрэдытаваныя ў Кіргізстане, пакінулі сталіцу гэтай краіны "выключна паводле меркаваньняў бясьпекі". Паводле словаў Савіных, амбасадар Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка "адкліканы для кансультацый у Менск, а супрацоўнікі нашай амбасады адкамандзіраваны ў беларускую сталіцу ў распараджэньне МЗС".

А.Савіных раней заявіў, што беларускія дыпляматы "вернуцца да выкананьня сваіх службовых абавязкаў у Кіргізстане адразу ж, як толькі там нармалізуецца абстаноўка". "Падкрэсьліваю: гэта рашэньне ня зьвязана ні з якімі іншымі фактарамі, акрамя меркаваньняў бясьпекі", – удакладніў прэс-сакратар МЗС.

Па меры разьвіцьця сытуацыі ў Бішкеку, са сталіцы Кіргізстану спачатку былі вывезены ў Беларусь дзеці супрацоўнікаў беларускага дыпляматычнага корпусу, затым – супрацоўніцы беларускай дыпмісіі ў Бішкеку, а ў трэцюю чаргу – дыпляматы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG