На будынку амбасады Беларусі вісіць аб'ява, што па тэхнічных прычыных яна не працуе. Ніхто з дыпляматаў да ўдзельнікаў акцыі ня выйшаў, перадае Інтэрфакс.
Сваякі загінулых павесілі на агароджу некалькі плякатаў з заклікам да кіраўніка Беларусі выдаць Кіргізстану Курманбека Бакіева. Таксама на плякатах напісана: "Бакіеў - забойца і кат", "Бакіеў, будзь мужчынай, лепш застрэлься!"
Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.
Новыя ўлады Кіргізстану абвінавачваюць былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў забойствах і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Кіргіская Генпракуратура накіравала ў Менск запыт на яго экстрадыцыю.