Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэўся з Саакашвілі


Аляксандар лукашэнка
Аляксандар лукашэнка
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў Крыме сустрэўся з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча адбылася яшчэ 9 ліпеня, але пра яе стала вядома толькі ў аўторак.

Як паведаміла тэлекампанія “Імэдзі”, прэзыдэнты абмеркавалі двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны.

Саакашвілі і Лукашэнка з задавальненьнем адзначылі паглыбленьне адносінаў на ўзроўні грамадзкіх групаў, асабліва на ўзроўні моладзі і паміж бізнэс-групамі.

У Тбілісі лічаць, што пасьля прарыву ў дыпляматычных адносінах з Захадам гэта пачатак новага этапу ў адносінах з краінамі СНД, якія адчуваюць ціск з боку Расеі, перадае Грузія-Online.

Пасьля “рэвалюцыі ружаў” 2003 году новыя ўлады Грузіі ня раз крытыкавалі Беларусь і яе лідэра за недахопы ў дэмакратычным разьвіцьці.

Аднак пасьля грузінска-расейскага вайсковага канфлікту 2008 году і непрызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі намецілася станоўчая тэндэнцыя ў двухбаковых дачыненьнях.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG