Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікоў Саюзу палякаў затрымалі перад сустрэчай з эўракамісарам

абноўлена

Штэфан Фюле
Штэфан Фюле
Слонімская міліцыя затрымала выканаўцу абавязкаў старшыні Саюзу палякаў Анжаліку Арэхву і старшыню Галоўнай рады арганізацыі Андрэя Пачобута.

Кіраўнікі не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў ехалі ў Менск на сустрэчу з эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле, які прыбыў зь візытам у Беларусь.

Затрымаўшы лідэраў СПБ, міліцыянты спаслаліся на апэрацыю «Арсэнал», а пазьней пачалі сьцьвярджаць, што іх машына нібыта пабывала ў аварыі.

Па 19-й гадзіне затрыманых Анжаліку Арэхву, Андрэя Пачобута і Аляксея Салея пасьля затрыманьня ў Слонімскім РАУС адпусьцілі. Яны накіраваліся ў Менск.

Па словах Андрэя Пачобута, афіцыйная вэрсія, чаму іх адпусьцілі, была такая: пракурор ня даў згоды на вобшук машыны, на якой яны ехалі ў Менск. Але сам ён лічыць, што мэтай было перашкодзіць сустрэчы кіраўнікоў незалежнага Саюзу палякаў з эўракамісарам па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле, які спаткаўся з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый. Аднак, паводле Пачобута, ён даведаўся пра іхняе затрыманьне й згадзіўся іх пачакаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG