Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ш.Фюле: "Нам трэба ўбачыць у Беларусі новы прагрэс"


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле

Сёньня пачынаецца двухдзённы візыт у Менск эўракамісара па пытаньнях пашырэньня ЭЗ і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Штэфана Фюле. Падчас візыту ён сустрэнецца з вышэйшымі афіцыйнымі асобамі Беларусі, прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама правядзе прэс-канфэрэнцыю.

Каб перавесьці супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўразьвязам на новы ўзровень, "нам трэба ўбачыць у Беларусі новы прагрэс па пытаньнях захаваньня правоў чалавека і асноўных свабодаў, павышэньня ўзроўня дэмакратыі і далейшага ўдасканаленьня прынцыпаў вяршэнства права".

Пра гэта заявіў эўракамісар па пытаньнях пашырэньня ЭЗ і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Штэфан Фюле. Напярэдадні візыту ў Меснк ён выступіў з артыкулам "ЭЗ і Беларусь: супрацоўцнітва дзеля рэформаў" у газэце "Советская Белоруссия".

Ён адзначае, што ў Беларусі і ЭЗ многа агульнага – "значна больш, чым наяўнасьць нашай агульнай мяжы. Сёньня ў нас ёсьць цудоўная магчымасьць умацаваць і пашырыць гэтыя сувязі і такім чынам прынесьці карысьць і Беларусі і ЭЗ".

Паводле спадара Фюле,"эўрапейская палітыка суседзтва працуе па прынцыпу "больш за большае". Чым вышэй рэфарматарскія амбіцыі нашых партнэраў, тым мацней будзе наш адказ".

У 2008 годзе цеснае супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Беларусьсю стала паступова аднаўляцца.

"Сёньня прыйшоў час перавесьці яго на новы ўзровень. Для таго, каб гэта адбылося, нам трэба ўбачыць у Беларусі новы прагрэс па пытаньнях захаваньня правоў чалавека і асноўных свабодаў, павышэньня ўзроўню дэмакратыі і далейшаму ўдасканаленьню прынцыпаў вяршэнства права. Гэтыя каштоўнасьці фундамэнтальныя для нас, для нашах грамадзянаў і для штодзённага жыцьця беларусаў, таму мы за дыялёг і супрацоўніцтва", - адзначае Ш.Фюле.

"Усходняе партнэрства" можа быць рамкамі палітыкі, якія адчыняюць шлях для такога супрацоўцнітва.

"Мы запрашаем Беларусь поўнасьцю далучыцца да гэтага партнэрства дзеля рэформаў, у тым ліку ў і на двухбаковым узроўні. Перавагі такога далучэньня могуць быць вялізнымі: на палітычным ўзроўні Беларусь магла б дасягнуць асацыяцыі з ЭЗ, а на эканамічным — інтэгравацца ў буйнейшы ў сьвеце і самы пасьпяховы ўнутраны рынак. У той жа час грамадзяне Беларусі маглі б скарыстацца больш спрыяльнымі ўмовамі для падарожжаў у ЭЗ. Мы хочам, каб больш беларусаў наведвалі ЭЗ, вучыліся тут ці займаліся тут бізнэсам. Падпісаньне дамоваў аб асацыяцыі і рэадмісіі паміж ЭЗ і Беларусьсю прынясе вам перавагі, якімі ўжо карыстаюцца краіны–суседзі, якія прынялі прапанову ЭЗ. Сярод гэтых перавагаў— памяншэньне кошту візы для ўсіх грамадзянаў, бясплатныя візы для многіх катэгорый, значна больш шырокае выкарыстаньне шматразовых візаў для шэрагу катэгорый — журналістаў, бізнэсоўцаў, а таксама людзей, чые сваякі жывуць у ЭЗ", - адзначае Ш.Фюле.

Паводле спадара Фюле, "сёньня ЭЗ зьвяртаецца да Беларусі з саліднай і практычнай прапановай па паглыбленьні нашых стасункаў. Напярэдадні важнага моманту ў палітычным жыцьці вашай краіны я спадзяюся, што Беларусь скарыстаецца магычмасьцю наблізіць вас да вашых эўрапейскіх суседзяў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG