Вярхоўны суд Беларусі разглядае скаргу Партыі БНФ да Цэнтравыбаркаму. 20 траўня ЦВК адмовіўся зарэгістраваць ініцыятыўную групу ў справе правядзеньня рэфэрэндуму адносна захаваньня ранейшага мыта на аўтамабілі, спаслаўшыся на адмоўнае заключэньне Міністэрства юстыцыі і Генэральнай пракуратуры. Меркавалася, што з пачаткам дзеяньня Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану так званая "растаможка" шматразова падвысіцца, аднак вырашэньне пытаньня адкладзенае на год — да 1 ліпеня 2011-га.
Фармальна неабходнасьць у рэфэрэндуме адпала пасьля таго, як 5 ліпеня ў Астане пратаколам аб часовых вынятках з рэжыму функцыянаваньня адзінай мытнай тэрыторыі прадстаўнікі Беларусі, Расеі і Казахстану пацьвердзілі: мыта на ўвоз легкавых аўтамабіляў для фізычных асобаў у Беларусі застанецца на ранейшым узроўні як мінімум да 1 ліпеня наступнага году. Дарэчы, раней меркавалася, што тарыфы застануцца нязьменнымі да 2012-га.
Але ў любым разе няма гарантыі, што пасьля гэтага зноў не пачнуцца размовы пра неабходнасьць "уніфікацыі" мыта на аўтамабілі з Расеяй, то бок падняцьця яго да расейскага ўзроўню. У выпадку зь беларускімі аўтааматарамі гэта азначае 5—10-разовае падвышэньне тарыфаў на "растаможку".
Намесьнік кіраўніка Партыі БНФ Ігар Лялькоў — кіраўнік ініцыятыўнай групы — кажа, што пакуль аргумэнты ініцыятараў рэфэрэндуму падтрымкі ў дзяржаўных інстанцыях не знаходзяць. Хоць ён упэўнены, што зусім нескладана сабраць неабходныя 450 тысяч галасоў для рэфэрэндуму:
"Сёньня былі заслуханыя бакі, разгледжаныя пісьмовыя матэрыялы. У нас было хадайніцтва аб прадстаўленьні дадатковых матэрыялаў з боку Цэнтравыбаркаму. У судзе быў прадстаўнік ЦВК Глеб Хмялёў, які фактычна пацьвердзіў ранейшую пазыцыю ведамства. Гэта, па сутнасьці, тое, што яны гаварылі і дагэтуль. То бок абодва бакі чарговым разам пацьвердзілі свае старыя пазыцыі".
На рэфэрэндум прапаноўвалася вынесьці пытаньне: "Ці падтрымліваеце вы захаваньне памераў мыта на ўвоз аўтамабіляў замежнай вытворчасьці ў Беларусь на ўзроўні 26 лістапада 2009 году?" Гэтае мыта меркавалася істотна падвысіць з пачаткам дзеяньня Мытнага саюзу "тройкі", аднак вырашэньне пытаньня адклалі на год.
Экспэрт у аўтамабільнай галіне Кірыл Крукаў кажа, што цяперашні "застой" можа зьмяніцца новым вітком актыўнасьці: як толькі людзі западозраць, што ім рыхтуюць новыя расцэнкі, на зьнешніх межах зноў пачнецца хаос.
"Заявы кіраўніка мытнай службы Шпілеўскага, якія маюць супакоіць народ, іншых чыноўнікаў, якія да мытнай службы ніякага дачыненьня ня маюць, на самой справе могуць мець зусім іншы сэнс. Магчыма, задача — проста стрымаць паток увозных аўтамабіляў: маўляў, хопіць гнаць ламачча. Але што тычыцца ўвозу машынаў, то працэс як працягваўся, так і працягваецца, людзі па інэрцыі яшчэ хапаюць. Перагоншчыкі нагналі машын ужо столькі, што ў многіх іх некалькі дзясяткаў. На фізычных асобаў ужо растаможваюць, паколькі на індывідуальных прадпрымальнікаў нельга. Усё гэта ўганялася, што называецца, на апошнія грошы, хоць рэалізаваць нешта зараз вельмі складана. Але ва ўмовах няпэўнасьці ўсё яшчэ можа істотна пераблытацца".
Пра тое, што можа напаткаць аўтааматараў пра год, ускосна сьведчаць захады, якія стартавалі ад 6 ліпеня. У прыватнасьці, падвышаюцца пошліны на ўвоз у Беларусь фізычнымі асобамі грузавых мікрааўтобусаў. Стаўкі мыта прыраўноўваюцца да тых, што дзеюць у адпаведнасьці з адзіным мытным тарыфам, і павялічацца ў параўнаньні з ранейшымі ў 2—3 разы, залежна ад тэхнічных характарыстык транспарту.
А вось юрыдычныя асобы спэцыфіку Мытнага саюзу адчуваюць ужо больш за паўгода. Ад 1 студзеня 2010-га, калі фармальна саюз быў запушчаны ў дзеяньне, ступілі на шлях да паступовага банкруцтва дзясяткі аўтасалёнаў па ўсёй Беларусі: гандляваць ва ўмовах, калі мыта дасягае 10 тысяч эўра, ня мае сэнсу. За памер мытнай платы можна набыць прыстойнае аўто ў прыватніка. У адным зь менскіх аўтасалёнаў кажуць, што жыцьцё ў фірме практычна замерла:
"У нас падзеньне продажу за паўгода будзе дзесьці больш чым на 30%. Крыху выручыў першы квартал, калі распрадавалі яшчэ старыя запасы, а вось па другім квартале рэалізацыя ўпала абсалютна. Таму як у нас, так і ў цэлым па галіне назіраецца рэзкае скарачэньне продажу".
Кошт мытнага афармленьня аўтамабіляў у Беларусі для фізычных асобаў у разы меншы, чым у Расеі — ад 0,35 да 0,7 эўра за 1 сантымэтар кубічны аб'ёму рухавіка ў параўнаньні з 2,5—5,8 эўра ў суседзяў. Прыкладам, "растаможка" Audi A6 2003 году з 3-літровым рухавіком абыдзецца беларусу ў 1800 эўра, расейцу тая ж працэдура будзе каштаваць 12000 эўра. Расейскія тарыфы ад пачатку 2010 году сталі ў Беларусі абавязковымі для аўтасалёнаў.
За 6 месяцаў 2010 году ў Беларусь увезена блізу 60 тысяч аўтамабіляў. Прычым на долю юрыдычных асобаў ад гэтай колькасьці прыпадае толькі тысяча.

Заявы кіраўніка мытнай службы Шпілеўскага, якія маюць супакоіць народ, іншых чыноўнікаў, якія да мытнай службы ніякага дачыненьня ня маюць ...

падзеньне продажу за паўгода будзе дзесьці больш чым на 30% ...