Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Гавары праўду" скралі 50 тысяч подпісаў за ўшанаваньне памяці Васіля Быкава


Невядомыя абрабавалі кватэру, у якой актывісты "Гавары праўду" захоўвалі больш як 50 тысяч подпісаў пад просьбай перайменаваць адну з вуліц Менску ў гонар Васіля Быкава.

Нічога іншага з кватэры ня зьнікла. Удзельнікі збору подпісаў выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі МУС склалі пратакол.

5-га ліпеня машына, у багажніку якой знаходзіліся 30 тысяч подпісаў, была эвакуаваная з двара, у якім стаяла. Цяпер аўтамабіль апячатаны, лёс подпісаў невядомы.

18 траўня ў часе ператрусу ў офісе кампаніі супрацоўнікі спэцслужбаў сканфіскавалі 10 тысяч подпісаў, паведамляе прэсавая служба "Гавары праўду".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG