Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін супраць вытворцаў беларускай сельгастэхнікі


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін
Падчас пасяджэньня прэзыдыюму савету па рэалізацыі нацыянальных праектаў прэм’эр-міністра Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што краіна захавае меры на абмежаваньне імпарту сухога малака і прадукцыі сельскагаспадарчага машынабудаваньня:

«Мы прынялі летась шэраг рашэньняў на абмежаваньне ўвозу імпартнага сухога малака, і ў цэлым гэта мае станоўчую ролю, таму што гэта трымае на плыву нашых вытворцаў малочнай прадукцыі. Нам давядзецца гэтую палітыку захоўваць. Тое ж тычыцца і сельгасмашынабудаваньня», — цытуе Ўладзімера Пуціна інфармацыйнае агенцтва «Новости».

Як адзначыў расейскі прэм’ер, сельскагаспадарчае машынабудаваньне ў Расеі разьвіваецца, і ўмовы для вытворцаў сельгастэхнікі павінны быць ня горшыя, чым для замежных кампаній, якія выходзяць на расейскі рынак.

Відавочна, не ў апошнюю чаргу мелася на ўвазе Беларусь, якая пастаўляе ў суседнюю краіну разнастайныя сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты.

Сёньня Пуцін паведаміў, што ён азнаёміўся з трактарамі, якія вырабляюцца расейскай кампаніяй «Агратэхмаш-Т». «Тэхніка выдатная, трэба іх падтрымліваць», — падсумаваў Уладзімер Пуцін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG