Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка разаслаў шэрагу буйных расейскіх бізнэсоўцаў і палітыкаў ліст пра расейска-беларускую газавую вайну. Ён мяркуе, што за канфліктам стаяць ня столькі эканамічныя, колькі палітычныя інтарэсы Расеі, якая спрабуе «пашыхтаваць» кіраўніцтва Беларусі.
Тэкст ліста, які цытуюць расейскія мэдыі, цалкам супадае з тэкстам пасланьня прэзыдэнта Беларусі, апублікаванага газэтай «Правда» 28 чэрвеня. У ім Лукашэнка абвінавачвае расейскі бок у зрыве газавых перамоваў. Маўляў, мэта гэтага ціску відавочная: прымусіць беларускае кіраўніцтва «пайсьці на саступкі на шкоду нацыянальным інтарэсам» і атрымаць «смачныя кавалкі беларускай уласнасьці». Лукашэнка зноў падкрэсьліў, што з-за «недружалюбнай палітыкі» Масквы ў Беларусі «становіцца ўсё менш прыхільнікаў глыбокай інтэграцыі» з Расеяй. Як адзначае Lenta.ru, незразумела, якіх мэтаў хоча дасягнуць кіраўнік Беларусі сваім лістом, бо ў тэксьце ня ўтрымліваецца ніякіх просьбаў. Камэнтуючы гэты ліст, дэпутат Дзярждумы і кіраўнік маскоўскага інстытуту краін СНД Канстанцін Затулін сказаў, што гэта ня вельмі тактоўна з боку прэзыдэнта Беларусі — пісаць расейскім бізнэсоўцам:
«У якасьці жэсту ў адказ, напрыклад, можна напісаць ліст Мядзьведзева кіраўнікам беларускай апазыцыі з тлумачэньнем, чаму Расея так сябе паводзіць адносна Беларусі і асабіста Лукашэнкі. Цікава, як бы гэта ўспрыняў Аляксандар Рыгоравіч?! Вось напісалі б мы ліст Казуліну, Мілінкевічу ды іншым, што хочам з вамі падзяліцца сваім стаўленьнем да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.Ну, мы наагул ня ўмешваемся ва ўнутраныя справы, але хацелася б пару слоў сказаць бесстаронных».
Адносна ліста Лукашэнкі спадар Затулін сказаў, што ў публічнай сфэры тое, што дазволена многім, не дазволена прэзыдэнту:
«Гэта проста нетактоўна. Але, шчыра кажучы, такт ніколі ня быў моцным бокам Аляксандра Рыгоравіча. У яго іншыя моцныя бакі. Ён насамрэч народны правадыр, асабліва першым часам свайго прэзыдэнцтва. Як правіла, гэта азначае, што чалавек любіць пагарджаць умоўнасьцямі. Пара яму за час яго знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта пазнаёміцца з прэзыдэнцкімі абавязкамі ня толькі з пункту гледжаньня ўказаньняў, але і абмежаваньняў».
Прэзыдэнт расейскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандар Шохін ня стаў камэнтаваць зварот Аляксандра Лукашэнкі. У прэс-службе кампаніі «Базавы элемэнт», якой кіруе Алег Дэрыпаска, таксама сказалі, што ня маюць камэнтароў.
Экспэрт расейскай кампаніі RusEnergy Міхаіл Круціхін адзначае, што з боку Лукашэнкі «гэта ўдалы ход, бо можа паўплываць на пачуцьці публікі». Але ці будуць на гэта неяк рэагаваць бізнэсоўцы, ці падтрымаюць кіраўніка Беларусі?
«Расейскія бізнэсоўцы і палітыкі, канечне, рэагаваць ня будуць. Бо ўсе катэгарычна завязаныя на расейскую адміністрацыю, на ўрад. І ніхто не наважыцца слова ў падтрымку сказаць. А на Захадзе могуць і прыслухацца».
Тэкст ліста, які цытуюць расейскія мэдыі, цалкам супадае з тэкстам пасланьня прэзыдэнта Беларусі, апублікаванага газэтай «Правда» 28 чэрвеня. У ім Лукашэнка абвінавачвае расейскі бок у зрыве газавых перамоваў. Маўляў, мэта гэтага ціску відавочная: прымусіць беларускае кіраўніцтва «пайсьці на саступкі на шкоду нацыянальным інтарэсам» і атрымаць «смачныя кавалкі беларускай уласнасьці». Лукашэнка зноў падкрэсьліў, што з-за «недружалюбнай палітыкі» Масквы ў Беларусі «становіцца ўсё менш прыхільнікаў глыбокай інтэграцыі» з Расеяй. Як адзначае Lenta.ru, незразумела, якіх мэтаў хоча дасягнуць кіраўнік Беларусі сваім лістом, бо ў тэксьце ня ўтрымліваецца ніякіх просьбаў. Камэнтуючы гэты ліст, дэпутат Дзярждумы і кіраўнік маскоўскага інстытуту краін СНД Канстанцін Затулін сказаў, што гэта ня вельмі тактоўна з боку прэзыдэнта Беларусі — пісаць расейскім бізнэсоўцам:
«У якасьці жэсту ў адказ, напрыклад, можна напісаць ліст Мядзьведзева кіраўнікам беларускай апазыцыі з тлумачэньнем, чаму Расея так сябе паводзіць адносна Беларусі і асабіста Лукашэнкі. Цікава, як бы гэта ўспрыняў Аляксандар Рыгоравіч?! Вось напісалі б мы ліст Казуліну, Мілінкевічу ды іншым, што хочам з вамі падзяліцца сваім стаўленьнем да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Вось напісалі б мы ліст Казуліну, Мілінкевічу ды іншым, што хочам з вамі падзяліцца сваім стаўленьнем да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.