"Як вы ацэньваеце захады ўладаў дзеля абмежаваньня свабоды інтэрнэту?" На пытаньне адказвалі гарадзенскія мінакі.
Малады спадар: "Я думаю, не павінна так быць, таму што больш будзе ўсякай сваволі, калі пачнуць усё адкрываць, значыцца — гэта можна, гэта беспакараным будзе. Усё павінна быць у рамках".
Дзяўчына: "Канечне, не хацелася б такога, бо гэта абмяжоўвае свабоду асобы. Па-другое, тыя, хто хоча схавацца, яны ўсё роўна знойдуць нейкі ход, каб абысьці абмежаваньні".
Дзяўчына: "Я лічу, што гэта няправільна, ня трэба так рабіць".
Маладзён: "Я лічу, што гэта ня вельмі нармальна…"
Малады спадар: "Я лічу, гэта ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё".
Малады спадар: "Кантроль павінен быць, але не такі глябальны, каб проста ў інтэрнэце не было пошласьці. А так — мне здаецца, што даўно людзей кантралююць праз сотавую сувязь, проста далей гэта будзе пагаршацца, і ня толькі ў нас у краіне".
Малады спадар: "Не павінна так быць, усё павінна быць інкогніта. Чалавек —гэта асоба, і нельга яго кантраляваць так моцна".
Спадар: "Я ўвогуле ня ведаю — што яны будуць кантраляваць? Тое, што ты пасылаеш і што атрымліваеш? Я не чытаў гэтага ўказу і нічога не магу сказаць. Мяне не цікавіць інтэрнэт, дзеці ім карыстаюцца, я — не".
Малады спадар: "Канечне, дзіўна гэта выглядае ў наш час. У іх усё больш свабоды там, а ў нас усё "гайкі" і "гайкі". Усе супраць".
Маладзён: "Павінна быць свабода. Чалавек павінен мець сваё права, дзе "лазіць" і дзе рэгістравацца. І так у нас закрываюць шмат чаго, для моладзі таксама мноства забаронаў. І калі ў інтэрнэце забараніць свабоднае наведваньне нейкіх сайтаў, будзе дрэнна для нас. З кожным разам, з кожным годам усё горш і горш робіцца".
Студэнт: "Пра ўказ нумар шэсьцьдзесят ведаем. Так не павінна быць, калі ў інтэрнэт-кавярню — трэба пашпарт браць. Тое ж самае — думка была рэгістрацыю пошты зрабіць. Але гэта будзе абмежаваньнем у доступе да інфармацыі, парушаюцца правы".
Іншы студэнт: "Я ўвогуле супраць такога кантролю, калі шчыра. Непрыемна, што мяне кантраляваць будуць: вось я зайшоў на сайт, і будуць ведаць цэлы год, што я зайшоў на яго. Можа, я не хачу, мне хочацца, каб інфармацыя заставалася канфідэнцыйнай. Існуюць сайты, дзе абавязковая рэгістрацыя, каб ведаць, хто заходзіць. А шырокамаштабна гэта рабіць, абавязкова — гэта залішне, ня варта было гэтага рабіць".

Так не павінна быць, калі ў інтэрнэт-кавярню — трэба пашпарт браць