Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З рэдкімі выданьнямі па гісторыі Горадні можна пазнаёміцца ў інтэрнэце


Публікацыю электронных варыянтаў рарытэтных кніг па гісторыі Горадні распачаў сайт, прысьвечаны праблемам захаваньня архітэктурнай спадчыны гораду — http://harodnia.com/.


Ужо зараз на сайце можна пазнаёміцца з манаграфіяй Юзафа Ядкоўскага "Абарончая сьвятыня на Каложы ў Горадні ў сьвятле архіўных і археалягічных даследаваньняў, выкананых у 1935 годзе".

Юзаф Ядкоўскі
быў стваральнікам першага музэю ў Горадні і пачынальнікам археалягічнай справы ў горадзе. Тэкст кнігі адсканаваны з выданьня 1935 году студэнтамі гістфаку Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Выкладваць новыя кнігі на сайт мяркуецца кожныя некалькі тыдняў. На чарзе — праца Зыгмунта Дурчэўскага пра раскопкі Гародні ў сярэдзіне — другой палове 1930-х гадоў, а таксама "Старажытнае Гродна" Мікалая Вароніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG