Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радзіну выклікаюць на допыт


Журналістку сайта charter97.org Натальлю Радзіну 1 ліпеня выклікаюць на допыт у сьледчы аддзел пракуратуры Менску.


Сёньня ёй патэлефанаваў намесьнік начальніка сьледчага аддзелу менскай пракуратуры Віктар Фешчанка і запатрабаваў зьявіцца на допыт. Ён паведаміў, што Натальлю Радзіну выклікаюць у якасьці сьведкі, аднак ён не паведаміў па якой справе.

Паводле Фешчанкі, "ёсьць некалькі пытаньняў у сувязі з інфармацыяй, што Радзіна зьяўляецца адміністратарам сайту charter97.org". Ён удакладніў, што гэта не зьвязана з крымінальнай справай аб паклёпе на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласьці Івана Каржа.

Па гэтай справе журналістка праходзіць у якасьці сьведкі, у офісе сайта быў праведзены ператрус і канфіскавана 8 кампутараў.

Ад 1 ліпеня ў Беларусі ўступаюць у дзеяньне новыя правілы рэгуляваньня інтэрнэту.

Паводле Радзінай, "улады вырашылі не губляць ні дня, бо да прэзыдэнцкіх выбараў засталося мала часу, і ад першага дня ўступленьня ў сілу адыёзнага ўказу пра інтэрнэт пачалі ціснуць на незалежных журналістаў". Таксама яна зьвязвае перасьлед сайту непасрэдна з удзелам у прэзыдэнцкай кампаніі Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG