Пра затрыманьне паведаміла маці актывіста, Лідзія Каваленка. Сына затрымалі на яе вачох.
Сяргея Каваленку вінавацяць у тым, што ён абражаў міліцыянтаў. Пра гэта сёньня паведамілі ягонай маці, спадарыні Лідзіі, калі яна патэлефанавала ў абласную ўправу МУС.
Лідзія Каваленка распавяла, як учора, 25 чэрвеня, каля 6-й вечара яна разьвіталася зь Сяргеем. Ён спусьціўся ў падземны пераход на Маскоўскім праспэкце, бо зьбіраўся ісьці дахаты. Спадарыня Лідзія заўважыла, што сьледам за ім спусьціліся некалькі супрацоўнікаў міліцыі, якія датуль сядзелі ў службовай машыне непадалёк.
Сяргей не зьявіўся дома ні вечарам, ні ноччу. Таму сёньня маці патэлефанавала ў міліцыю.
У тое, што яго затрымалі за абразу міліцыянтаў, спадарыня Лідзія ня верыць. Яна мяркуе, што яго затрымалі прэвэнтыўна — каб у горадзе не было бел-чырвона-белых сьцягоў падчас масавых мерапрыемстваў, бо ў Віцебску ўчора і сёньня адзначаюць Дзень гораду.
Пакуль Сяргей Каваленка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Дарэчы, падчас сьвяткаваньняў Дня Перамогі яго таксама ўтрымлівалі пад вартай у гэтай ўстанове, затрымаўшы напярэдадні нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.
Учора быў затрыманы таксама і віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, які распаўсюджваў у цэнтры Віцебску незалежную прэсу. Каля гадзіны ён знаходзіўся ў Чыгуначным РАУС, але потым яго адпусьцілі, так і не патлумачыўшы ні прычынаў затрыманьня, ні падставаў для нечаканага вызваленьня. Адзінае, што параілі яму ў пастарунку — гэта каб апазыцыянэр не стаяў пад сваім бел-чырвона-белым парасонам падчас гарадзкіх мерапрыемстваў.