Уладзімер Сямашка лічыць нерэальным двухдзённы тэрмін на вяртаньне расейскага доўгу за транзыт, які паставіў Лукашэнка.
Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, Уладзімер Сямашка расказаў пра тэлефонную размову зь кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам і ягоным намесьнікам Валерыем Голубевым.
«Яны прызнаюць, што яны нам недаплацілі. У мяне ёсьць усе падставы, дакумэнтальна пацьверджаныя, што я павінен з іх выпатрабаваць яшчэ $32 млн. да $260 млн. Яны пацьвярджаюць, што ёсьць пытаньні. Мы дамовіліся, што ў панядзелак раніцай прыбывае рабочая група ад „Газпрома“ на перамовы ў „Белтрансгаз“, працуюць два дні (панядзелак-аўторак), а ў сераду ў другой палове дня прылятае сюды намесьнік Мілера — Голубеў. Мы зь ім падпішам дакумэнт, у якім будзе зафіксавана прызнаньне гэтых даўгоў і тэрміны, калі яны гэтыя грошы вернуць. Таму я прашу ня два дні, а максымум два тыдні, каб гэтае пытаньне ўрэгуляваць»,— сказаў Уладзімер Сямашка.
Ён таксама паведаміў, што газатранспартная сыстэма Беларусі у часе канфлікту не была разбалянсаваная, і ціск перапампоўкі газу ў напрамку Польшчы і Нямеччыны быў у межах нормы, былі невялікія парушэньні на пэрыфэрыйных кірунках, але зараз сыстэма працуе ў штатным рэжыме.
«Акрамя таго, тэлефанаваў эўракамісар па энэргетыцы. Мы зь ім размаўлялі. Ён падзякаваў нам за тое, што мы разумна і ўзважана вялі палітыку. Ён сказаў: «Я цяпер зразумеў. Пасьля таго як Расея заплаціла $228 млн., а вы ім раней, зрабіўшы жэст добрай волі, $187 млн., — я разумею, хто ў гэтым канфлікце вінаваты », — распавёў Сямашка.
Лукашэнка раней на гэтай нарадзе заявіў:
«Яшчэ раз папярэджваю ўрад: неаплата «Газпромам» у поўным аб’ёме паслугаў у бліжэйшыя суткі павінна прывесьці да прыпыненьня ўсялякіх паслугаў для Расійскай Фэдэрацыі па транспартаваньні вуглевадароднай сыравіны — нафты і газу», — заявіў Лукашэнка на паседжаньні ўраду.
«У вас ёсьць магчымасьць дамаўляцца, але тэрмін вам — двое сутак. Я учора гэта сказаў прэм’еру і віцэ-прэм’еру», — адзначыў Лукашэнка.