Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў даў Мілеру невядомыя пакуль указаньні


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзведзеў даў усе неабходныя ўказаньні кіраўніку “Газпрому” пасьля таго, як кіраўнік Беларусі загадаў перакрыць транзыт расейскага газу ў эўрапейскія краіны.

Прэсавая сакратарка прэзыдэнта РФ Натальля Цімакова паведаміла агенцтву “РИА Новости”, што сёньня адбылася тэлефонная гутарка Мядзьведзева з кіраўніком “Газпрому” Аляксеем Мілерам.

Тым часам Расейская Фэдэрацыя запэўніла Эўракамісію ў выкананьні кантрактаў што да паставак газу ў краіны Эўразьвязу. Пра гэта паведаміла агенцтва “РИА Новости”.

Як расказала агенцтву прадстаўніца Эўракамісіі Марлена Гольцнэр, Расея запэўніла, што будзе выконваць кантракты. У тым выпадку, калі Беларусь сапраўды пачне забіраць газ з газаправоду “Ямал”, пастаўкі газу ў Польшчы і Нямеччыну будуць ажыцьцяўляцца праз тэрыторыю Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG