У той жа час Беларусь прадпрымае ўсе меры па недапушчэньні зьмяншэньня транзытных паставак газу ў Эўропу, заяўляе Мінэнерга. Ліст цытуе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
У лісьце адзначаецца, што 21 чэрвеня расейскі бок у аднабаковым парадку скараціў на 15% пастаўкі прыроднага газу для ўнутранага спажываньня Рэспублікі Беларусь. У Беларусі ўводзяцца абмежаваньні на спажываньне газу для шэрагу прамысловых прадпрыемстваў, аднак маецца цэлы шэраг прадпрыемстваў зь няспынным тэхналягічным цыклем, рэзкае скарачэньне паставак газу на якія прывядзе да тэхналягічных аварыйных сытуацыяў. Таму далейшае зьніжэньне аб’ёмаў паставак газу ў Беларусь (больш чым на 15%) можа выклікаць тэхнічнае скарачэньне транзыту.
Як гаворыцца ў лісьце, патрабаваньне ААТ «Газпром» пра неадкладнае пагашэньне запазычанасьці ня мае дастатковай абгрунтаванасьці з пункту гледжаньня дзейнага кантракту. Акрамя таго, запазычанасьць «Газпрома» за паслугі па транзыце газу перавышае суму, якую патрабуе да пагашэньня расейскі бок. Тым ня менш «Газпром» адмаўляецца весьці канструктыўныя перамовы і кансультацыі.
Беларускі бок паведамляе Камісіі Эўрапейскіх супольнасьцяў пра тое, што ўвядзеньне расейскім бокам абмежаваньняў на пастаўкі газу не адпавядае кантрактным умовам і можа прывесьці да парушэньня рэжыму працы газатранспартнай сыстэмы і магчымага памяншэньня транзыту газу ў эўрапейскія краіны. У той жа час беларускі бок прымае ўсе магчымыя меры, каб пазьбегнуць скарачэньня транзытных паставак прыроднага газу, адзначаецца ў лісьце.