Пра гэта паведаміла РІА "Новости".
"Калі ў нас узьнікнуць засьцярогі, зьвязаныя з перапыненьнем транзыту, мы задзейнічаем міжнародныя прававыя мэханізмы раньняга папярэджаньня, якія існуюць паміж Расеяй і Эўразьвязам", - сказаў Шматко, камэнтуючы заяву па беларуска-расейскім газавым адносінам, зробленую напярэдадні першым намесьнікам міністра энэргетыкі Беларусі Эдуарда Таўпянца.
Таўпянец заявіў, што доўг Беларусі за газ роўны абавязку "Газпрома" за транзыт - абодва складаюць каля 200 мільёнаў даляраў. Пры гэтым ён ня выключыў, што магчымыя санкцыі з боку Расеі "зачэпяць пытаньні транзыту".
"Не магу паверыць, што гэта адказная заява адказнага чалавека", - сказаў Шматко.