Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск – таксама горад Быкава


Дырэктар беларускай службы Радыё Cвабода Аляксандар Лукашук падчас прэзэнтацыі
Дырэктар беларускай службы Радыё Cвабода Аляксандар Лукашук падчас прэзэнтацыі

17 чэрвеня ў Бабруйску адбылася прэзэнтацыя новага выданьня Радыё Свабода — мультымэдыйнага дыска "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому". На кружэлцы — больш за шэсьць гадзінаў запісу голасу клясыка літаратуры.


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў пагадзіўся прыехаць у Прагу, каб зрабіць запіс.

"Штодня ён прыходзіў у студыю, сядаў перад мікрафонам, і пачыналася магія чытаньня, паўзаў і акцэнтаў, крыху напружанага дыханьня, шоргату перагорнутага аркуша, глытка вады", – піша ў прадмове дырэктар беларускай службы Радыё Cвабода Аляксандар Лукашук.

Сёньня ў Бабруйску напярэдадні 86-га дня народзінаў пісьменьніка на вуліцы Кастрычніцкай 33 у мясцовым грамадзкім цэнтры адбылася прэзэнтацыя новага выданьня Радыё Свабода – мультымэдыйнага дыску “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому”. Пачуць голас Быкава ў мясцовы грамадзкі цэнтар на вуліцы Кастрычніцкай прыйшлі больш за пяцьдзесят чалавек.



Прэзэнтаваць дыск у Бабруйск прыехалі дырэктар беларускай службы радыё “Свабода” Аляксандар Лукашук і журналіст Ягор Маёрчык. Аляксандар Лукашук пачаў прэзэнтацыю з прызнаньня:

“Васіль Уладзімеравіч падарыў нам самую вялікую нам пахвалу. Ён сказаў фразу, якая вынесеная на вокладку вось гэтага дыска, які мы выпусьцілі: “надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю “Свабоду”. Гэта стала звычкай і патрэбай душы”. Гэта вялікія словы й мы іх будзем іх памятаць”.
Пачынаеш разумець, што вайна – гэта бяда. Не ўсхваленьне лубковага патрыятызму, а праўда вайны.


Невялікая канфэрэнц-заля была поўная народу. Васьмідзесяцівасьмігадовы Міхаіл Аляксандравіч Мізяк быў самым найстарэйшым удзельнікам прзэнтацыі. Шмат было й моладзі.

Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны. Аляксандру Лукашуку давялося адказаць не на адзін дзясятак пытаньняў.

Спадарыня Вольга пацікавілася, ці дасьледуе хто ў Беларусі творчасьць Васіля Быкава:

“Ён зьяўляецца сумленьнем нацыі. Тварам нацыі. Яго ведаюць за мяжой і ўва ўсім сьвеце. Парадокс у тым, што ў нас у Беларусі яго замоўчваюць. Я дужа зьдзівілася, што ў нас няма дасьледнікаў ягонай творчасьці”.

Вядомая змагарка ў Бабруйску змагарка за правы працоўных Алена Захожая зазначае, што пасьля чытаньня твораў Быкава ня хочацца быць піянэрам-героем:

“Пачынаеш разумець, што вайна – гэта бяда. Не ўсхваленьне лубковага патрыятызму, а праўда вайны. Праўда бяды. Народнай бяды. Адной на ўсіх. А каго любяць хто праўду кажа”.

Прагучала на прэзэнтацыі й навіна ад мясцовых актывістаў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”. За сёньняшні дзень назьбіралі
Зьявілася новае пакаленьне й некаторыя рэчы, якія мы ўспрымаем магчыма як даўно вядомыя, зразумелыя – іх трэба паўтараць і пра іх не забывацца.
шэсьцьсот подпісаў за тое, каб у Менску зьявілася вуліца Быкава.

Прывезеныя ж зь Менску аўдыёдыскі з голасам Быкава на прэзэнтацыі разышліся ў адзін момант. Якая карысьць беларускай службе радыё “Свабода” ад такіх прэзэнтацыяў у глыбінцы Беларусі, распавёў Аляксандар Лукашук:

“Калі людзі пачынаюць задаваць пытаньні ты бачыш – як яны слухаюць, на што яны зьвяртаюць увагу. Зьявілася новае пакаленьне й некаторыя рэчы, якія мы ўспрымаем магчыма як даўно вядомыя, зразумелыя – іх трэба паўтараць і пра іх не забывацца. Гэта тое, што заўжды рабіў Быкаў. Толькі гэта ён рабіў ня тым, што паўтараў, але трымаўся аднаго й таго ж”.

Аляксандар Лукашук падзяліўся ўражаньнямі ад сустрэчы: "Сюды прышлі фантастычныя людзі. Увага, зь якой аўдыторыя ўслухоўвалася ў інтанацыю, гукі мовы Васіля Ўладзімеравіча мяне моцна ўразіла. Тут былі людзі, якія сустракаліся зь ім і ў Горадні, і раней. І людзі, якія ніколі ня бачылі яго. Самаму маладому удзельніку імпрэзы, думаю, няма яшчэ і дзесяці гадоў. Але ёсьць людзі вельмі сталага веку. Сёньня на вуліцах Бабруйску было сабрана 600 подпісаў за наданьне імя Васіля Быкава адной з вуліц у Беларусі. Аказалася, што Бабруйск – ня менш чым Горадня горад Быкава".

Дырэктар беларускай службы радыё “Свабода” Аляксандар Лукашук

Рэжысэр магілёўскага абласнога тэатру імя Дуніна Марцінкевіча Мікалай Дзінаў





Аляксандар Лукашук і Міхаіл Аляксандравіч Мізяк

Мікалай Дзінаў згадвае сваю сустрэчу з Васілём Быкавым

Мікалай Дзінаў пра сустрэчу з Васілём Быкавым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:42 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG