«Генпракуратура Беларусі пакінула без задавальненьня запыт кіргіскага боку аб выдачы ёй Бакіева», — паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю пракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў.
Кісялёў паведаміў, што Генпракуратура Беларусі «ўжо адправіла адказ кіргіскаму боку. Там утрымліваецца абгрунтаваньне рашэньня».
Якім чынам абгрунтаваная адмова, спадар Кісялёў патлумачыць адмовіўся.
Ліст, падпісаны Генэральным пракурорам Рыгорам Васілевічам накіраваны ў Бішкек поштаю ў канцы мінулага тыдня, — сказаў ён.
У другой палове траўня з Генпракуратуры Кіргізстану быў атрыманы пакет арыгінальных дакумэнтаў з просьбай выдаць зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. У Кіргізстане супраць Бакіева заведзена крымінальная справа паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у ліку якіх «масавае забойства».
Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад красавіка.
«Няхай Бакіеў едзе ў Кіргізстан і свой народ абараняе»
«Ці павінна Беларусь і далей хаваць зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Бакіева?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.