Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларуськалій" выводзіцца з-пад дзяржаўнага кантролю


У Беларусі на заканадаўчым узроўні дазволеная прыватызацыя "Беларуськалія" і магістральных нафтаправодаў, -- цытуе "Інтэрфакс" кіраўніцу фонду "Дзяржкаммаёмасьць" Натальлю Жарнасек.

Прамысловы гігант, гэтак жа як і стратэгічныя нафтаправоды, выведзены з пераліку аб'ектаў, якія знаходзяцца ў выключнай ўласнасьці дзяржавы.

Сёньня Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла законапраект аб аб'ектах, якія маюць згаданы дзяржаўны статус. Паводле спадарыні Жарнасек, здабыча калійных угнаеньняў выключаная з пераліку аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці дзяржавы, і цяпер можа быць прынятае рашэньні аб стварэньні акцыянэрнага таварыства на яго базе.

"Беларуськалій" -- адно з нямногіх беларускіх прадпрыемстваў, якое спраўна забясьпечвае беларускі бюджэт валютай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG