"Ператрусы і допыты журналістаў, канфіскацыя іх прафэсійнага абсталяваньня, адмовы ў акрэдытацыі і допуску да інфармацыі, нерэгістрацыя шэрагу новых выданьняў, забароны на рэалізацыю "непажаданых" СМІ ў дзяржаўных сыстэмах распаўсюджваньня, абмежаваньні рэклямы ў незалежнай прэсе, папярэджаньні ў адрас СМІ і пагроза іх закрыцьця — гэта толькі малая частка праблемаў, зь якімі сутыкаюцца беларускія незалежныя журналісты і СМІ", — напісана ў звароце БАЖ.
Прадстаўнікоў БАЖ на V Беларускі міжнародны мэдыяфорум "Партнэрства ў імя будучыні", які праходзіць гэтымі днямі ў Менску, не запрасілі.